Падлетак (раман)

Падлетак
Подросток
Жанр: раман
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 18741875
Публікацыя: 1875
Папярэдні твор: Д'яблы
Наступны твор: Браты Карамазавы[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Падле́так» — раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ў лютым 1874 і скончаны ў лістападзе 1875. Упершыню апублікаваны ў 1875 годзе ў часопісе «Отечественные записки».

У рамане пісьменьнік кранае праблему «бацькоў і нашчадкаў», разглядаючы яе праз узаемаадносіны галоўнага героя падлетка — Аркадзія Макаравіча Даўгарукага са сваім бацькам Андрэем Пятровічам Вярсілавым. З дапамогай вобраза падлетка аўтар паказвае, як скрозь сквапнасьць, прагу нажывы і распусту фармуецца асоба галоўнага героя. Пісьменьнік супрацпастаўляе двараніна Вярсілава, бацькі Падлетка, і дваровага чалавека Макара Даўгарукага — фармальнага бацькі. Другі для аўтара становіцца сымбалем разуменьня народнай праўды і ідэі маральнага «благообразия», адной з асноўных ідэяў рамана.