Падуанскі ўнівэрсытэт

Падуанскі ўнівэрсытэт
Università di Padova
Палац Бо
па-лацінску: Universitas Studii Paduani
Дэвіз Universa Universis Patavina Libertas
Дэвіз па-беларуску Свабода Падуі паўсюль і для ўсіх
Заснаваны 1222
Тып грамадзкі
Рэктар Расарыё Рыцута
Колькасьць пэрсаналу 2201
Колькасьць студэнтаў 59 317
Колькасьць магістрантаў 38 495
Колькасьць асьпірантаў 20 822
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867Каардынаты: 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867
Горад Падуя
Краіна Італія
Кампус мескі
Спартовыя клюбы СК «Падуя»[1]
Колеры Падуанскі чырвоны     
Знаходзіцца ў складзе Куімбрская група, сетка TIME
Вэб-сайт unipd.it
Падуанскі ўнівэрсытэт на мапе Італіі
Падуанскі ўнівэрсытэт
Падуанскі ўнівэрсытэт
Падуанскі ўнівэрсытэт

Падуанскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Padova, UNIPD) — унівэрсытэт у Падуі (Італія), заснаваны ў 1222 року. Гэта другі найстарэйшы ўнівэрсытэт краіны і пяты ўнівэрсытэт сьвету, які працягвае сваю дзейнасьць.

Да заснаваньня ўнівэрсытэту ў Падуі ўжо існавалі царкоўныя школы, якія належалі пераважна кляштарам, дзе вывучалі кананічнае права і багаслоўе. Дзейнічалі таксама прыватныя школы вольных мастацтваў, а з XII стагодзьдзя — юрыдычныя і натарыяльныя школы.

У 1222 року біскуп Джардана і мескі староста Джавані Руска надалі ў Падуі прытулак выкладчыкам і студэнтам з Балёнскага ўнівэрсытэту, якія сышлі адтуль у пошуках большых акадэмічных свабодаў (Libertas scholastica). Гэты год паводле першай згадкі ў дакумэнтах і лічыцца датай заснаваньня Падуанскага ўнівэрсытэту. Сюды таксама перайшлі выкладчыкі з зачыненай у 1209 року школы ў Вічэнцы.

Сьпярша тут вывучалі права і багаслоўе, але навучальныя пляны хутка пашыраліся, і да 1399 року ўстанова была падзеленая на дзьве: Universitas Iuristarum для вывучэньня грамадзянскага ды кананічнага права і Universitas Artistarum для вывучэньня астраноміі, дыялектыкі, філязофіі, граматыкі, мэдыцыны і рыторыкі. У 1373 року Папа Урбан V дадаткова заснаваў Universitas Theologorum.

Студэнцкая супольнасьць падзялялася на асобныя групы, называныя «нацыямі(en)» паводле паходжаньня. Існаваў таксама падзел на cismontanes (італьянцаў) і ultramontanes (з-за гораў, то бок тых, хто прыехаў з-за Альпаў).

У XV—XVIII стагодзьдзях унівэрсытэт славіўся навуковымі дасьледаваньнямі па мэдыцыне, астраноміі, філязофіі і праве. У гэты час ён займеў лацінскі дэвіз: Universa universis patavina libertas (Свабода Падуі паўсюль і для ўсіх). На гэты ж час прыходзяцца і пэрыяды хваляваньняў, калі заняткі ня ладзіліся: 1237—1261, 1509—1517, 1848—1850 рокі.

Батанічны сад Падуі, закладзены ўнівэрсытэтам у 1545, быў адным з найстарэйшых падобных садоў у сьвеце (пасьля вісячых садоў Бабілёну). Тытул найстарэйшага акадэмічнага батанічнага саду зь ім аспрэчвае пізанскі, закладзены родам Мэдычы ў 1544 року. Унівэрсытэт Падуі таксама зьмяшчае дзевяць музэяў.

Ва ўнівэрсытэце знаходзіцца найстарэйшы дзеючы анатамічны тэатар у Эўропе

Ва ўнівэрсытэце знаходзіцца найстарэйшы з захаваных анатамічных тэатраў у Эўропе. Пасьля выхаду працы «De Humani Corporis Fabrica» прафэсара Андрэаса Вэсальюса ў 1543 року падобныя тэатры пачалі зьяўляцца і ў іншых эўрапейскіх местах.

25 чэрвеня 1678 року ўпершыню ў гісторыі ўладальніцай званьнем доктара філязофіі была ўшанаваная жанчына — вэнэцыянская матэматычка Алена Люкрэцыя Карнара.

У канцы XIX — першай палове XX стагодзьдзя былі пабудаваныя асобныя будынкі факультэту мастацтваў і філязофіі; астрафізычнае абсэрваторыі; і цалкам абноўлены Палац Бо(it). Напрыканцы XX стагодзьдзя з-за перасяленьня ўнівэрсытэт быў разьмеркаваны па ўсёй Вэнэце: у Вічэнцы, Леньяры, Равізе, Трэвізе, Фэльтрэ, Кастэльфранка Вэнэта, Канэльяна, Кьёджы ды Азыязе.

Памятная дошка ў гонар Францішка Скарыны
У натуральных навуках
У палітыцы
У мастацтвах, тэалёгіі і літаратуры
  • Факультэт аграноміі, харчаваньня, прыродных рэсурсаў, жывёлаў і навакольнага асяродзьдзя
  • Факультэт біялёгіі
  • Факультэт вэтэрынарыі, гадаваньня і харчаваньня жывёлаў
  • Біямэдыцынскі факультэт
  • Факультэт сардэчных, грудных і судзінных навукаў
  • Хімічны факультэт
  • Факультэт цывільнага, прыроднага і архітэктурнага будаўніцтва
  • Факультэт камунікацыйных дасьледаваньняў
  • Факультэт параўнальнай біямэдыцыны і харчаваньня
  • Факультэт культурнай спадчыны: археалёгіі і гісторыі мастацтва, кіно і музыкі
  • Факультэт разьвіваючай псыхалёгіі і сацыялізацыі
  • Факультэт эканомікі і кіраваньня
  • Факультэт агульнай псыхалёгіі
  • Факультэт зямных навук
  • Факультэт гістарычных і геаграфічных навук і старажытнага сьвету
  • Факультэт прамысловай інжынэрыі
  • Факультэт інфармацыйнай інжынэрыі
  • Факультэт зямлі, навакольнага асяродзьдзя, сельскай і лясной гаспадаркі
  • Факультэт мовазнаўства і літаратуразнаўства
  • Факультэт кіраваньня і інжынэрыі
  • Матэматычны факультэт
  • Мэдычны факультэт
  • Факультэт малекулярнай мэдыцыны
  • Факультэт нэўранавукі
  • Факультэт фармацэўтычных і фармакалягічных навук
  • Факультэт філязофіі, сацыялёгіі, адукацыі і дастасоўнай псыхалёгіі
  • Факультэт фізыкі і астраноміі
  • Факультэт паліталёгіі, права і міжнародных дасьледаваньняў
  • Факультэт прыватнага права і крытыкі права
  • Факультэт грамадзкага, міжнароднага і супольнага права
  • Факультэт статыстыкі
  • Факультэт хірургіі, анкалёгіі і гастраэнтэралёгіі
  • Факультэт жаночага і дзіцячага здароўя
  • Музэй антрапалёгіі
  • Батанічны музэй
  • Музэй пэдагогікі
  • Музэй геалёгіі і палеанталёгіі
  • Музэй аўтамабіляў Энрыка Бэрнардзі
  • Музэй мінэралёгіі
  • Археалягічны музэй навукі і мастацтва
  • Музэй гісторыі фізыкі
  • Музэй гісторыі мэдыцыны і аховы здароўя
  • Музэй астранамічных інструмэнтаў
  • Музэй заалёгіі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]