Пазыка

Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасьцяў адным удзельнікам дамовы другому з умовай вяртаньня і выплаты адсоткаў.

Від пазыкі залежыць ад кшталту дамовы, складу ўдзельнікаў пазыковай дамовы, памеру і крыніцы выплаты адсоткаў.

Таксама пазыкі падзяляюцца паводле:

  • мэтавага прызначэньня — арганізаваная і неарганізаваная;
  • спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная;
  • тэрмінаў пагашэньня — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная;
  • месца ажыцьцяўленьня — унутраная і зьнешняя.

Дзейнікамі зьнешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]