Пака Алькасэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 жніўня 1993[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эмірэйтс | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2016 2012—2013 2016—2019 2018—2019 2019—2020 2020—2022 2022— 2023— |
Валенсія Мэстальля Валенсія → Хэтафэ (арэнда) Барсэлёна → Барусія Дортмунд (арэнда) Барусія Дортмунд Вільярэал Шарджа → Эмірэйтс (арэнда) |
64 (42) 93 (30) 20 (3) 37 (10) 14 (12) 23 (11) 58 (11) 27 (9) 21 (7) |
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія | 19 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Франсіска «Пака» Алькасэр Гарсія (па-гішпанску: Francisco «Paco» Alcácer García; нар. 30 жніўня 1993 году, Тарэнт, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу ААЭ «Эмірэйтс» (у арэндзе з «Шарджы») і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Пака зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Валенсія». Алькасэр выдатна праводзіў гульні за рэзэрвовую каманду клюбу, а 11 лістапада 2010 году зьявіўся ў асноўным складзе на матчы на кубак Гішпаніі супраць «Лягроньесу».
12 жніўня 2011 году пасьля таго як Пака забіў апошні гол у браму «Ромы» ў таварыскім матчы (3:0), ягоны бацька, які прысутнічаў на гульні ў якасьці гледача, зьведаў інфаркт міякарда. Незважаючы на дапамогу з боку мэдыкаў празь некаторы час бацька футбаліста памёр ва ўзросьце 44 гадоў[4].
14 студзеня 2012 году гулец дэбютаваў за клюб у Ля Лізе, выйшаўшы на замену Сафіяну Фэгулі на апошнія 20 хвілінаў матчу супраць «Рэал Сасьедаду»[5]. Сэзон 2012—2013 гадоў малады футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе «Хэтафэ».
29 жніўня 2014 году Алькасэр быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске на матчы супраць зборнай Францыі і Македоніі[6]. 4 верасьня гулец дэбютаваў за нацыянальную каманду пасьля таго як выйшаў на пляцоўку замест Дыегу Косты ў сярэдзіне другога тайму.
«Барсэлёна»:
«Барусія»:
«Вільярэал»:
«Шарджа»: