Палац | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Варшава |
Каардынаты | 52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д. / 52.25417° пн. ш. 21.00667° у. д.Каардынаты: 52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д. / 52.25417° пн. ш. 21.00667° у. д. |
Архітэктурны стыль | ракако |
Аўтар праекту | Ёган Зыгмунт Дэйбель |
Заснавальнік | Ян Фрыдэрык Сапега |
Дата заснаваньня | 1746 і XVIII стагодзьдзе |
Будаваньне | 1731—1746 гады |
Статус | нерухомая славутасьць[d], provincial register of monuments[d] і гмінны рэестар помнікаў[d] |
Палац Сапегаў | |
Палац Сапегаў на Вікісховішчы |
Палац Сапегаў (па-польску: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, разьмешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім разьмешчана акруговая школа.[1]
Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Ёганам Зыгмунтам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах[2] Ён узводзіўся ў францускім стылі гарадзкога палацу, гэтак званым асабняку. Тым часам ён складаўся зь пяцівосевага галоўнага будынку (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 1741 і 1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучаны з палацавым комплексам, а паміж 1771 і 1790 гадамі і другі будынак узьяднаўся з галоўным corps de logis.
У 1818—1820 гадах да палацу была зроблена прыбудова, дзе разьмясьціліся Сапескія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэньне будынку ў нэаклясычным стылі было справай рук архітэктара Вільгельма Гэнрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палку (Czwartacy).[2]
Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].