Палац шэкінскіх ханаў | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Палац шэкінскіх ханаў | |
Краіна | Азэрбайджан |
---|---|
Тып | Культурны |
Крытэры | ii, v |
ID | 1549 |
Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23 сэсія) |
Палац шэкінскіх ханаў (па-азэрбайджанску: Şəki xan sarayı) — былая рэзыдэнцыя шэкінскіх ханаў, што месьціцца ў Азэрбайджане, у горадзе Шэкі, цяпер — музэй. Помнік гісторыі і культуры сусьветнага значэньня, які ўваходзіць у склад дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага запаведніка «Юхары баш» адзін з гістарычных гарадоў Азэрбайджану, разьмешчаны на маляўнічым рэльефе і валодае рысамі адметнасьці. Верхняя гістарычная частка гораду, так званая «Юхары баш», цяпер абвешчаная запаведнай зонай. Тут знаходзяцца старая цытадэль Шэкі і палац шэкінскіх ханаў. Будынак палацу, пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў пэрсыдзкім стылі.
Гістарычная частка раёну — горад Шэкіа разам з Палац шэкінскіх ханаў — у 2019 годзе была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[1][2].
Палац, даўжынёй каля 30 мэтраў, складаецца з двух паверхаў агульнай плошчай каля 300 м², мае 6 пакояў, 4 калідоры і 2 люстраных балькон. Фасад палаца расьпісаны сюжэтнымі малюнкамі, якія адлюстроўваюць сцэны паляваньня і вайны, а таксама геамэтрычнымі і расьліннымі ўзорамі. Па цэнтры разьмяшчаецца велізарная шыба-вітраж з рознакаляровай шкляной мазаікі. Шыбы палацу сабраны з кавалачкаў каляровага шкла з прыгожымі каменнымі кратамі.