Палітраўма — зборнае паняцьце (мэдыцынскі тэрмін), пад якім маюцца на ўвазе множныя траўматычныя пашкоджаньні органаў або тканак у аднаго пацярпелага[1], ацэненыя па шкале ISS на 17 і больш балаў. Як правіла, палітраўма зьяўляецца сьледзтвам высокаэнэргетычных траўм (мота- і аўтакатастрофы, падзеньне са значнай вышыні й інш.).
Для пацыентаў з палітраўмай характэрна неадпаведнасьць цяжару стану і цяжару пашкоджаньняў, што абумоўлена так званым фэномэнам узаемнага абцяжарваньня.
Звычайна частасьць палітраўмаў не перавышае 14—15% усіх выпадкаў пашкоджаньняў, аднак у экстрэмальных сытуацыях (баявыя дзеяньні, тэхнагенныя і прыродныя катастрофы і да т. п.) іх частасьць узрастае аж да 30—40%.