Панашэму | |
Ponaschemu | |
Ужываецца ў | Нямеччына |
---|---|
Рэгіён | Ніжняя Лужыца |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 500 чал. |
Клясыфікацыя | Кантактныя мовы (індаэўрапейская аснова) |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы |
Панашэму (саманазва Ponaschemu, у літаральным перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная (зьмяшаная) мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.
Панашэму складаецца зь нямецкіх і ніжнелужыцкіх элемэнтаў, лексыка мовы зьмяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.
Мова мела ўжытак да пэрыяду 50-х рокаў ХХ ст. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальду з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з нагоды кпінаў над панашэму з боку мескіх жыхароў.
У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, паколькі тагачасныя вясковыя жыхары, будучы дзьвюхмоўнымі, збольшага перайшлі на нямецкую мову.
Дзіцячы вершык 1890 року, запісаны нямецкім дасьледнікам Вілібальдам фон Шулебургам у мясцовасьці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт на панашэму запісаны паводле лужыцкай артаграфіі: