Панкіская цясьніна (груз. პანკისის ხეობა) — цясьніна на поўначы Грузіі.
Панкіская цясьніна разьмешчаная ў Ахмэцкім муніцыпалітэце Кахеты (Грузія) ў верхаваніх ракі Алазані. Цясьніна праходзіць на адлегласьці 60 км паралельна грузіна-расейскай мяжы, і аддзеленая ад яе горным хрыбтом. Працягласьць цясьніна складае 60 кілямэтраў, шырына — каля пяці кілямэтраў. У цясьніна размешчаны 16 населеных пунктаў чачэнцаў-кістынцаў.
У Панкіскай цясьніне пражываюць галоўным чынам кістынцы — чачэнцы Грузіі, нашчадкі перасяленцаў XVI—XIX стагодзьдзя. Маюцца таксама грузінскія і асятынскія населеныя пункты. У 1990-х гадах тутака ж уладкаваліся бежанцы з Чачні часоў першай чачэнскай вайны. Па даных на люты 2008 году, у цясьніне пражывала каля 600 бежанцаў з Чачні. Па даных на чэрвень 2000 году, іх было каля 6500 чалавек.
Падчас Другой чачэнскай вайны ў цясьніне нароўні з мірнымі жыхарамі хаваліся баевікі, сярод якіх былі атрады Руслана Гелаева. У 2002 годзе па цясьніне невядомымі самалётамі і верталётамі былі нанесены некалькі авіяўдараў. Да сярэдзіны лета 2004 года сіламі грузінскага і расейскай спэцназу і Панкіская цясьніна была зачышчаная ад баевікоў. У 2008 годзе ў часе грузінска-расейскай вайны зноўку ў Панкіскай цясьніне дзейнічалі баевікі, адкуль былі часткова зьнішчаныя, а часткова сышлі на тэрыторэю Дагестану і Інгушэтыі.
Па розных даных у 2012—2014 гадах ад 50 да 200 жыхароў Панкіскай цясьніны пайшлі ваяваць у складзе баявікоў Ісламскай дзяржавы.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|