Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
---|---|---|
Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
Казларог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Па́нна — шосты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 150° да 180°, калі лічыць ад пункту вясновага раўнадзенства.
Сонца праходзіць знак Панны прыблізна з 24 жніўня па 23 верасьня. Гэта пэрыяд, калі летняя цеплыня сышла і становяцца яўнымі будучыя халады, і патрабуецца «ўзяцца за розум» пасьля летняга разгулу — падрыхтавацца да зімы, паправіць страху, заляпіць шчыліны.
Дзевы — прыстанак і экзальтацыя Мэркурыя. Юпітэр і Нэптун знаходзяцца ў выгнаньні.