Герб «Цяля» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Панятоўскія (Paniatoŭskija; па-польску: Poniatowscy) — шляхецкі род гербу «Цяля».
3 гэтага роду быў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які аднак замоўчваў сваё паходжаньне ў часе панаваньня[1].
Легенда ў генэалягічных даведніках апошняй трэці XVIII ст. пра нібыта італьянскае паходжаньне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генэалягічнымі дасьледаваньнямі. У XVIII ст. і пазьней выказвалася меркаваньне, што насамрэч род паходзіць з шэрагаў дробнай літоўскай (беларускай) шляхты. У пач. XVIII ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам амсьціслаўскім. Потым гэтая лінія перасялілася на Ўкраіну, але прадстаўнікі роду засталіся і на Беларусі. У XX ст. ў Менскай і Магілёўскай губэрнях былі 2 радзіны Панятоўскіх[1].
Прозьвішча «Панятоўскі» паходзіць ад маёнтку і мястэчка Панятова непадалёк ад Любліна. Паводле дакумэнтаў, першым ягоным носьбітам быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. XV ст.). У XVII ст. Панятоўскія служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі. У XVIII ст. адбылося ўзвышэньне роду.
Панятоўскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў