Паолё Пэццы | |
па-італьянску: Paolo Pezzi | |
![]() | |
арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве | |
---|---|
2007 — цяперашні час | |
Папярэднік | Тадэвуш Кандрусевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 8 жніўня 1960 Русі, Эмілія-Раманьня, Італія |
Адукацыя | Папскі Ўнівэрсытэт Сьвятога Тамаша Аквінскага |
Яго Эмінэнцыя Паолё Пэццы, таксама Павал Пэццы (па-італьянску: Paolo Pezzi, па-расейску: Паоло Пецци, Павел Пецци; нарадзіўся 8 жніўня 1960, Русі, Эмілія-Раманьня, Італія) — каталіцкі дзеяч Расеі, арцыбіскуп.
У 1985—1990 вывучаў філязофію і Багаслоўе ў Папскім Унівэрсытэце сьвятога Тамаша Аквінскага (Ангелікум)[1]. Высьвечаны на сьвятара 22 сьнежня 1990, абараніў доктарскую дысэртацыю па пастырскім багаслоўі ў Лятэранскім унівэрсытэце па тэме «Каталікі Сыбіры: паходжаньне, ганеньні, цяперашні дзень» (па-італьянску: «Cattolici in Siberia, le origini, le persecuzioni, l’oggi»).
У 1993—1998 — дэкан цэнтральнага рэгіёна Сыбіры (цяперашняй дыяцэзіі перамяненьня Панскага). У 1998—2005 — генэральны вікарый Сьвятарскага братэрства місіянэраў сьв. Карла Барамэо; адказны за працу руху «Comunione e Liberazione» ў Расеі (з 1998). З 2004 выкладае ў санкт-пецярбурскай сэмінарыі «Марыя — Валадарка Апосталаў», з 2006 зьяўляецца яе рэктарам.
21 верасьня 2007 прызначаны арцыбіскупам Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Кансакраваны 27 кастрычніка 2007, галоўным кансакрантам быў папярэднік Пэццы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншымі кансакрантамі — апостальскі нунцый Антоніё Мэніні і старшыня канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі біскуп Ёзэф Вэрт. Таксама на кансакрацыі прысутнічалі расейскія біскупы Клемэнс Пікэль, Кірыл Клімовіч; арцыбіскуп Астаны Томаш Пэта і біскуп гораду Парынтынс (Бразылія) Джуліяна Фрыджэні, намесьнік старшыні Аддзелу вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату протаярэй Усевалад Чаплін.
Валодае італійскай, расейскай, ангельскай, гішпанскай мовамі.
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч |
Ардынар архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве 2007— |
Наступнік — |
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |