Парадо́кс (ад стар.-грэц. παράδοξος — «нечаканы, дзіўны»[1]) — лягічнае сьцьвярджэньне, якое супярэчыць само сабе, ідзе насуперак з чыімі-небудзь чаканьнямі[2][3][4][5]; меркаваньне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу[1].
Парадокс звычайна ўключае ў сябе супярэчлівыя, але ўзаемазьвязаныя элемэнты, якія існуюць адначасова й захоўваюцца зь цягам часу[6][7][8]. Яны прыводзяць да «пастаяннай супярэчнасьці паміж узаемазалежнымі элемэнтамі», якая вядзе да трываляга «адзінства супрацьлегласьцяў»[9].
Лягічны парадокс — супярэчнасьць, якая мае статус лягічна карэктнага вываду й, разам з тым, прадстаўляе сабой разважаньне, якое прыводзіць да заключэньняў, якія ўзаемна выключаюцца. Лягічная памылка парадоксу тлумачыцца няслушным выбарам лягічных пасылак, напрыклад, калі гаворка ідзе пра прадметы, якія ня маюць выразнага вызначэньня[10].
Існуе два віды лягічных парадоксаў: апорыя й антыномія.
- Апорыя характарызуецца наяўнасьцю арґумэнту, які супярэчыць відавочнай, агульнапрынятай думцы, разумнаму сэнсу.
- Антыномія характарызуецца наяўнасьцю двух меркаваньняў, якія супярэчаць адно аднаму.
Сучасныя навукі, якія выкарыстоўваюць лёгіку ў якасьці інструмэнта пазнаньня, нярэдка напіхваюцца на тэарэтычныя супярэчнасьці. Гэта бывае абумоўлена лягічнымі памылкамі ў пабудове меркаваньняў, недасканаласьцю існуючых у цяперашні час навуковых мэтадаў альбо недастатковай дакладнасьцю інструмэнтаў, якія выкарыстоўваюцца ў досьведах, а таксама неадэкватнасьцю прынятай ідэалізацыі, то бок няслушнай аксіёматызацыі тэорыяў.
Наяўнасьць парадоксу стымулюе да новых дасьледаваньняў, больш глыбокага асэнсаваньня тэорыі, яе «відавочных» пастулатаў і нярэдка прыводзіць да поўнага яе перагляду.
Схільнасьць да парадоксаў займае цэнтральнае месца ў філязофіі Лао-цзы, Зянона Элейскага, Чжуан-Цзы, Геракліта, Бхартры, Майстара Экхарта, Ґеґеля, Кʼеркегора, Ніцшэ й іншых. Сёрэн Кʼеркегор, напрыклад, піша[11] ў «Philosophical Fragments»:
Але ня варта думаць дрэнна пра парадокс, бо парадокс — гэта запал думкі, а мысьляр без парадоксу падобны закаханаму бяз страсьці. Але канчатковай мэтай кожнай страсьці заўсёды зьяўляецца жаданьне ўласнага падзеньня, і таму канчатковай мэтай разуменьня таксама зьяўляецца жаданьне сутыкненьня, хаця так ці інакш сутыкненьне павінна стаць падзеньнем. У гэтым заключаецца галоўны парадокс думкі: жадаць адкрыць нешта, што сама думка ня можа спасьцігнуць.
Парадаксальная рэакцыя на наркотык можа быць процілеглая таму, што можна было б чакаць. Некаторыя з парадоксаў распаўсюджаныя й рэгулярна выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, напрыклад, выкарыстаньне стымулятараў, такіх як адэрал і рыталін, пры лячэньні сындрому дэфіцыту ўвагі й гіпэрактыўнасьці (таксама вядомага як СДВГ), у той час як іншыя выкарыстоўваюцца рэдка й могуць быць небясьпечнымі[12].
Згодна з парадоксам курца, курэньне цыгарэт, нягледзячы на даказаную шкоду, мае дзіўную зваротную карэляцыю з эпідэміялагічнай распаўсюджанасьцю пэўных захворваньняў.
У 2013 годзе расейская Фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў выдала дакумэнт, які вызначыў нецэнзурныя «чатыры агульнавядомыя словы», якія зьяўляюцца недапушчальнымі для ўжываньня ў СМІ[13]. Пры гэтым, згодна зь дзеючай практыкай, дакумэнт павінен быць апублікаваны ў СМІ й дакумэнт павінен утрымліваць забароненыя словы, але ў гэтым выпадку ён супярэчыў бы сам сабе[14].
- ^ а б Тлумачэньне слова «Парадокс» — Слоўнік «Скарнік»
- ^ Paradox (анг.)
- ^ «By „paradox“ one usually means a statement claiming something that goes beyond (or even against) „common opinion“ (what is usually believed or held).» — «Paradoxes and Contemporary Logic» (2017-02-22). — Fall 2017 — Cantini, Andrea; Bruni Riccardo
- ^ Paradox. Oxford University Press. Архіўная копія ад February 5, 2013 г.
- ^ Self-Reference // The Metaphysics Research Lab, Stanford University2013 г. Праверана 21 June 2016 г.
- ^ Smith, W. K.; Lewis, M. W. (2011). «Toward a theory of paradox: A dynamic equilibrium model of organizing». Academy of Management Review. 36 (2): 381—403. doi:10.5465/amr.2009.0223. JSTOR 41318006.
- ^ Zhang, Y.; Waldman, D. A.; Han, Y.; Li, X. (2015). «Paradoxical leader behaviors in people management: Antecedents and consequences» (PDF). Academy of Management Journal. 58 (2): 538—566. doi:10.5465/amj.2012.0995
- ^ Waldman, David A.; Bowen, David E. (2016). «Learning to Be a Paradox-Savvy Leader». Academy of Management Perspectives. 30 (3): 316—327. doi:10.5465/amp.2015.0070. S2CID 2034932.
- ^ Schad, Jonathan; Lewis, Marianne W.; Raisch, Sebastian; Smith, Wendy K. (2016-01-01). «Paradox Research in Management Science: Looking Back to Move Forward». Academy of Management Annals. 10 (1): 5—64. doi:10.5465/19416520.2016.1162422. ISSN 1941-6520.
- ^ Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — 840 с. — 150 000 экз. (рас.)
- ^ Kierkegaard, Søren Philosophical Fragments. — Princeton University Press, 1844. — P. 37. — ISBN 9780691020365
Арыгінал на ангельскай мове: But one must not think ill of the paradox, for the paradox is the passion of thought, and the thinker without the paradox is like the lover without passion: a mediocre fellow. But the ultimate potentiation of every passion is always to will its own downfall, and so it is also the ultimate passion of the understanding to will the collision, although in one way or another the collision must become its downfall. This, then, is the ultimate paradox of thought: to want to discover something that thought itself cannot think.
- ^ Wilson MP, Pepper D, Currier GW, Holloman GH, Feifel D (February 2012). «The Psychopharmacology of Agitation: Consensus Statement of the American Association for Emergency Psychiatry Project BETA Psychopharmacology Workgroup». Western Journal of Emergency Medicine. 13 (1): 26—34. doi:10.5811/westjem.2011.9.6866. PMC 3298219. PMID 22461918.
- ^ Роскомнадзор пояснил журналистам, что такое мат (рас.)
- ^ Александр Подрабинек. знание Роскомнадзора (рас.)
- Анисов А. М. Логика. Парадоксы. Наука. // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — М.: Канон+; РООИ «Реабилитация», 2008 — С. 156—188. — ISBN 978-5-88373-116-6
- Грязнов А. Ф. «Скептический парадокс» и пути его преодоления. // Вопросы философии. 1989. № 12. — С. 140—150.
- Драгалина-Чёрная Е. Г. Путь к очевидности: парадокс и докса. // Противоположности и парадоксы (методологический анализ) — С. 234—242.
- Казаков А. Н., Якушев А. О. Логика-I. Парадоксология. — Ижевск: Изд-во Удмуртского университета, 1998. — 320 с. — ISBN 5-7029-0274-2
- Козлова М. С. Джон Уиздом. Концепция философских парадоксов. // История философии. № 1. — 1997. — С. 111—120.
- Костюк В. Н. Парадоксы: логико-семантический анализ. // Системные исследования. Ежегодник-1979. — М., 1979. — С. 344—357.
- Краснопольская А. П. Роль парадоксов в дискуссионных моделях образования. // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — С. 392—412.
- Крушинский А. А. Парадоксы ГСЛ как рефлексия над спецификой китайского обобщения. // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — С. 205—215.
- Майданов А. С. Коаны чань-буддизма как парадоксы // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — С. 318—353.
- Новосёлов М. М. Аргументы от абстракции и парадоксы (интервальный подход). // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — С. 243—286.
- Панфилов В. С. Парадоксы Дао дэ цзина. // Петербургское востоковедение: Альманах. Вып. 9. 1997. — С. 436—446.
- Пигулевский В. О. Символ, пародия и парадокс в неклассической философии // Эстетические категории и искусство. Кишинев, 1989. С. 115—135.
- Секей Г. Парадоксы в теории вероятностей и математической статистике / пер. с англ. В. В. Ульянова под ред. В. В. Сазонова. — М., 1990. — 240 с., ил.
- Смирнова Е. Д. К вопросу об анализе семантических парадоксов // Вестник МГУ. Сер. 8. Философия. 1993. № 5. — С. 37—43.
- Ханагов А. А. Существуют ли в формальной логике парадоксы? // Природа. 1978. № 10. С. 118—124.
- Хлебалин А. В. Проблема основания и условия решения парадокса Крипке. // Философия: история и современность. 2004—2005. Сб. науч. тр. — Новосибирск; Омск, 2005. — С. 3—13.
- Черепанов С. К. Основания и парадоксы: новый подход к решению проблемы логического обоснования математики. — Красноярск, 1995.
- Чупахин И. Я. Теория понятия и парадоксы // Вестник Ленинградского университета. // Серия Экономика, философия, право. 1975. № 5. Вып. 1. — С. 55-63.
- Шалак В. И. Против апорий // Противоположности и парадоксы (методологический анализ). — С. 189—204.
- Butzenberger Klaus. Some general remarks on negation and paradox in Chinese logic // Journal of Chinese Philosophy 20: 313—347 (1993).
- Chung-Ying Cheng. On Zen (Ch’an) Language and Zen Paradoxes // Journal of Chinese Philosophy. V. 1 (1973). P. 77—102.
- Chen Bo (2014). Six Groups of Paradoxes in Ancient China From the Perspective of Comparative Philosophy. // Asian Philosophy 24 (4):363-392.