Па́рах (па-грэцку: párochos — які апякуецца, па-лацінску: parochus; вытворнае ад старажытнагрэцкага «παροικία») — першапачатковая назва рыма-каталіцкіх і ўніяцкіх сьвятароў, якім даручана пастырская апека парафіі. З канца XVII стагодзьдзя на землях Рэчы Паспалітай гэты тэрмін замацаваўся выключна за беларускімі і ўкраінскімі ўніяцкімі сьвятарамі.
Паводле Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў, кан. 281 § 1 «парах — гэта прасьвітар, якому як асабліваму супрацоўніку епархіяльнага Біскупа, як уласнаму пастыру, даручана апека над душамі ў вызначанай парафіі пад уладаю таго ж епархіяльнага Біскупа». (Parochus est presbyter, cui ut praecipuo cooperatori Episcopi eparchialis tamquam pastori proprio cura animarum committitur in determinata paroecia sub auctoritate eiusdem Episcopi eparchialis).