Пардубіцы (футбольны клюб)

Пардубіцы
Поўная назва Fotbalový klub Pardubice a.s.
Заснаваны 2008
Горад Пардубіцы, Чэхія
Стадыён CFIG-арэна
Умяшчальнасьць: 4620
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkpardubice.cz (чэс.)

«Пардубіцы» (па-чэску: Pardubice) — чэскі футбольны клюб з гораду Пардубіцаў. Заснаваны ў 2008 годзе. Клюб ёсьць пераемнікам клюбу «Тэсла», які ў 2008 годзе аб’яднаўся з клюбам «Лёка»[2].

Клюб дэбютаваў у розыгрышы Багемскай футбольнай лігі ў 2009 годзе, якая ў структуры чэскага футболу ёсьць трэцім дывізіёнам. Ачольваў каманду Марцін Швэдзік, які пазьней працаваў асыстэнтам галоўнага трэнэра Душана Угрына ў менскім «Дынама». Праз два гады клюб прасунуўся ў Другую лігу. У дэбютным жа сэзоне пардубіцкая каманда фінішавала на 7-м месцы, а ў наступным дружына заняла 10-ы радок. За гэты час клюб зьмяніў галоўнага трэнэра на Іржы Крэйчы, які ўлетку 2014 году саступіў пасаду Марціну Гашку. У наступныя гады зьмены на пасадзе галоўнага трэнэра былі даволі звычайнай зьявай. У сэзоне 2019—2020 гадоў «Пардубіцы» здабылі перамогу ў другім дывізіёне, чым забясьпечылі сабе гістарычнае павышэньне ў Першую лігу. Аднак, праз тое, што хатні стадыён каманды не адпавядаў крытэрам найвышэйшай лігі, футбаліст клюбу былі вымушаныя ладзіць хатнія матчы ажно на стадыёне «Багеміянса-1905» у Празе. У першым сэзоне ў эліце клюб фінішаваў на 7-м радку, напрыканцы турніры маючы шанцы на атрыманьне месца ў эўракубках. У наступных сэзонах вынікі пагоршыліся, аднак «Пардубіцы» захоўвалі месца ў Першай лізе. У гэты час клюб займаўся перабудовай свайго стадыёна, каб адпавядаць крытэрам Першай лігі. У выніку 4 студзеня 2023 годзе «Пардубіцы» згулялі свой першы хатні матч у наймацнейшым дывізіёне супраць праскай «Славіі». Гаспадары зьведалі паразу зь лікам 0:2[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]