Партызан-2002 Менск | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб Партызан-2002 Менск | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2001 | ||||
Горад | Менск, Беларусь | ||||
Чэмпіянат | Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе | ||||
· 2014 | Другая ліга, 22 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Партызан-2002» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008).
Клюб заснаваны ў 2001 годзе[1]. Да студзеня 2010 году быў вядомы пад назвай МТЗ-РІПА[2]. У сьнежні 2011 году перамог у стыкавых гульнях «Віцебск» і атрымаў права гуляць у вышэйшай лізе ў сэзоне 2012 году[3], але ў студзені 2012 году праз адсутнасьць фінансаваньня клюб адмовіўся ад удзелу ў вышэйшай лізе[4]. Сэзон 2012 году каманда правяла ў чэмпіянаце Менску, дзе заняла 5 месца. Сэзон 2013 году каманда распачала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі пад назвай «Партызан»-МТЗ[5]. З 2014 году мае назву «Партызан-2002»[6]. Пасьля 14 гульняў чэмпіянату Беларусі 2014 году клюб адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў другой лізе празь фінансавыя цяжкасьці, у астатніх 8 матчах клюбу былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].
Хатнім стадыёнам «Партызану» падчас выступленьняў у вышэйшай лізе зьяўляўся стадыён «Трактар». «Трактар» — стадыён у Менску, раней вядомы як стадыён ДСО «Чырвоны сьцяг». Другі па зьмяшчальнасьці стадыён у Менску пасьля стадыёну «Дынама» — 17 600 чалавек. Пабудаваны ў 50-я гады ХХ стагодзьдзя. У 1976 годзе Абласны савет «Чырвоны Сьцяг» перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга ярусу з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбун, устаноўкай электраасьвятленьня і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.
У 1978 пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай.
У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году. Стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўстаноўлены плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбун зьявіліся жалезабэтонныя, падтрыбунным памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.
З 2012 каманда праводзіць матчы на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі».
Фанаты клюбу — першая на тэрыторыі краін СНД арганізаваная фанацкая групоўка, якая адкрыта заявіла аб непрыманьні любых формаў дыскрымінацыі, расізму, нацызму і ўльтраправых ідэяў. У траўні 2014 году фанаты «Партызану» сарвалі мерапрыемства расейскіх нацыяналістаў у Менску[8].
Чэмпіянат Беларусі (2002—2014)
Кубак Беларусі (2002—2014)
Сэзон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2002 | Другая (Д3) | 1 | 24 | 22 | 2 | 0 | 102–21 | 68 | 1/16 фінала | ▲ Выхад у першую лігу |
2003 | Першая (Д2) | 2 | 311 | 22 | 4 | 5 | 64–17 | 70 | 1/8 фінала | ▲ Выхад у вышэйшую лігу |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 312 | 7 | 9 | 15 | 36–57 | 30 | Пераможца | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 16 | 1 | 9 | 43–30 | 49 | 1/8 фіналу | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 16 | 3 | 7 | 54–24 | 51 | Чвэрцьфінал | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 11 | 9 | 6 | 32–25 | 42 | Пераможца | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 17 | 6 | 7 | 65–37 | 57 | Чвэрцьфінал | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 26 | 8 | 6 | 12 | 34–38 | 30 | Чвэрцьфінал | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 33 | 5 | 8 | 20 | 24–70 | 23 | Чвэрцьфінал | ▼ Вылет у першую лігу |
2011 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 20 | 5 | 5 | 59–26 | 65 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы3 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–2 | 3 | ▲ Выхад у вышэйшую лігу | |||
2012 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 5 | 14 | 6 | 4 | 4 | 17–17 | 22 | ||
2013 | Другая (Д3) | 11 | 24 | 5 | 7 | 12 | 26–46 | 22 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая (Д3) | 22 | 22 | 5 | 3 | 14 | 21–44 | 18[a] | 1/16 фіналу |
Сэзон | Спаборніцтва | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях |
---|---|---|---|---|---|
2005—2006 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Фэрэнцвараш Будапэшт | 1-2 | 2-0 |
2 к/р | Тэпліцы | 1-1 | 1-2 | ||
2006 | Кубак УЭФА Інтэртота | 1 раўнд | Шахтар Караганда | 1-3 | 5-1 |
2 раўнд | Масква | 0-1 | 0-2 | ||
2008—2009 | Кубак УЭФА | 1КР | Жыліна | 2-2 | 0-1 |
2009—2010 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Сут’еска Нікшыч | 2-1 (д.ч.) | 1-1 |
2 к/р | Мэталюрг Данецк | 1-2 | 0-3 |
|