ГК «Партызан» | |||
Поўная назва | Гандбольны клюб «Партызан Бялград» | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Партызан | ||
Заснаваны | 1948 | ||
Арэна | Спартовы цэнтар «Баньіца»(sr), Бялград Зьмяшчальнасьць: 3000 | ||
Прэзыдэнт | ![]() | ||
Галоўны трэнэр | ![]() | ||
Чэмпіянат | Супэрліга Сэрбіі па гандболе | ||
2013—14 | 6-е месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() | |||
(абнаўленьне: 22 верасьня 2014) |
ГК «Партыза́н Бялгра́д» (па-сэрбску: Рукометни клуб Партизан / Rukometni klub Partizan) — сэрбскі гандбольны клюб зь Бялграду. Выступае ў Сэрбскай гандбольнай супэрлізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Баньіца» зьмяшчальнасьцю 3000 чалавек.
Уваходзіць у склад спартовага клюбу «Партызан».
Клюб быў заснаваны ў красавіку 1948 року. Спачатку выступаў у вялікім гандболе(hr), першую гульню ў малы гандбол правёў 7 студзеня 1957.
29 лістапада 1959 року клюб заваяваў свой першы трафэй — Кубак Югаславіі(sr), прычым на той час «Партызан» выступаў у другой лізе. У сэзоне 1965-66 рокаў «Партызан» паўтарыў гэты посьпех, ізноў выступаючы ў другой лізе.
У сэзоне 1970-71 клюб вярнуўся ў першую лігу і трэцім разам стаў уладальнікам кубку краіны (то бок ізноў фактычна падчас свайго выступу ў другой лізе). Аднак пасьля бялградцы ня здолелі прыставацца да зьменаў у югаслаўскім гандболе і 17 рокаў правялі ў ніжэйшым дывізіёне. Аднойчы дайшлі да фіналу Кубку Югаславіі, дзе саступілі ў дадатковы час «Црвенай Зьвездзе» 22:24.
У 1991 року «Партызан» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У гэтае дзесяцігодзьдзе клюб сабраў калекцыю ўсіх трафэяў Югаславіі і Сэрбіі й Чарнагорыі. У 1993 упершыню заваяваў чэмпіёнскі тытул, перамогшы ў фінале плэй-офу «Црвену Зьвезду».
Фан-клюбы:
|