Пасланьне да Тытуса

Кніга Новага Запавету

Пасланьне да Тытуса


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне да Тытуса — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у сьпіс кніг Новага Запавета. Зьмяшчаецца пасьля Другога пасланьня да Цімафея і перад Пасланьнем да Філімона.

Тытус быў аднім з самых адданых супрацоўнікаў Паўла. Невядома калі Павал узяў яго ў супрацоўнікі, бо ў кнізе Дзеяў Сьвятых Апосталаў ён не згадваецца. З Пасланьня да галятаў можна даведацца, што Тытус быў грэкам і насіў рымскае імя. Павал высока цаніў асабістыя якасьці Тытуса й шмат разоў дасылаў яго ўладжваць канфліктныя сытуацыі ў розных суполках. У канцы жыцьця, згодна пасланьня да Тытуса, ён быў старшынёй царквы на востраве Крыт.

Манускрыпт XI стагодзьдзя, на адным зь лістоў якога пазначаны загаловак 'προς τιτον, што значыць «Тытусу»

Павал хоча нагадаць Тытусу, што ён даслаў яго на Крыт зь некалькімі мэтамі. Па-першае, Тытус павінен паставіць старшынь (біскіпаў) у царкве. Яны павінны быць сумленнымі людзьмі, трымацца веры й цьвярозага вучэньня, здольны супрацьстаяць гарэзіям. Гэта было няпроста, таму крыцяне вылучаліся вельмі кепскім характарам і дурнымі паводзінамі. Больш за тое, у царкве зьявілася ілжэвучэньне, таму Тытус павінен быў рашуча змагацца зь ім. Затым Павал дае Тытусу практычныя парады, як ён павінен абыходзіцца з рознымі людзьмі: з малодшымі й старэйшымі, з мужчынамі й жанчынамі, з заможнымі й беднымі. Хрысьціяне павінны падпарадкоўвацца ўладам, быць гатовымі зрабіць любую добрую справу. Павал нагадвае Тытусу, што некалі ўсе хрысьціяне былі грэшнікамі, вялі сабе няварта, але дзякуючы Богу іх правіны былі дараваны. Таму вернікі павінны быць дбайнымі ў добрых учынках, а спрэчак вакол Закона наадварот цурацца, бо ў гэтым няма ніякай карысьці.

У заканчэньні ліста Павал паведамляе Тытусу, што дашле да яго Артэму ці Ціхіка, а той у свою чаргу павінен прыйсьці да апостала й клапаціцца пра вернікаў, якія спыніліся на Крыце.

Месца й час напісаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутчэй за ўсё ліст быў напісаны зь Нікопаля (гораду ў Эпіры ці Кілікіі), які таксама згадваецца ў лісьце; а часам напісаньня лічыцца 67 год, прыкладна ў адзін час зь Першым пасланьнем да Цімафея.

У пасланьне маецца 3 разьдзелы, таксама яно можа быць падзелена на тры часткі: у першай апостал загадвае паставіць старшыняў, у другой дае шэраг навучаньняў адносна працы Тытуса, у апошняй Павал заклікае да спакою. Ліст сканчваецца апавяданьнем пра асабістыя абставіны й прывітаньнямі.

  • Прывітаньні (1:1—4)
  • Пытаньні кіраўніцтва Царквой (1:5—16)
  • Абавязкі старшыні Царквы (2:1—15)
  • Павучаньні й засьцярогі (3:1—11)
  • Завяршэньне (3:12—15)
  • Райт Николас Томас. «Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий». ББИ, 2008г., 168с., ISBN 5-89647-193-9
  • Св. Феофан Затворник. «Толкование Пастырских посланий к Титу, к Тимофею». 864 с.
  • Генри Мэхен, "Комментарий новозаветных посланий", Евангелие и Реформация, 292 с., ISBN 0-85234-238-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]