Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Пасла́ньні Па́ўла — трынаццаць кнігаў Новага Запавету, аўтарам якіх зьяўляецца апостал Павал. Некаторыя з гэтых лістоў зьяўляюцца аднымі з самых раньніх захавалых хрысьціянскіх дакумэнтаў. Яны даюць уяўленьне аб вераваньнях і супярэчнасьцях раньняга хрысьціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі й працягваюць заставацца асноўнай для хрысьціянскага багаслоўя й хрысьціянскай этыкі. Пасланьне да габрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, аднак у самім творы імя апостал не згадваецца, як гэтае маецца ў іншых пасланьнях.
Пасланьні апостала Паўла, як правіла, зьмяшчаюцца паміж Дзеяў Сьвятых Апосталаў і Пасланьнямі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах пасланьні апостала Паўла зьмяшчаюцца ў канцы Новага Запавету.
Пасланьні Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцьця апостала. Павал называе шмат людзей па імю, часьцяком даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасьці гэтых сяброўскіх адносінаў і заахвочваньні, якое яны яму далі.
Да аўтарства Паўла належыць 13 пасланьняў. Большасьць дасьледчыкаў уключаюць ананімнае Пасланьне да габрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства гэтага твору некаторымі дасьледчыкамі аспрэчваецца. Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Пасланьне да габрэяў было разтмешчаны паміж іншымі пасланьнямі Паўла, цяпер яно зьмяшчаецца ў канцы кнігаў Новага Запавету перад Адкрыцьцём Яна Багаслова.
Назва |
Па-грэцку |
Час стварэньня |
---|---|---|
Пасланьне да рымлянаў | Προς Ρωμαίους | к. 55—58 |
Першае пасланьне да карынцянаў | Προς Κορινθίους Α | к. 53—54 |
Другое пасланьне да карынцянаў | Προς Κορινθίους Β | к. 55—56 |
Пасланьне да галятаў | Προς Γαλάτας | к. 55 |
Пасланьне да эфэсянаў | Προς Εφεσίους | канец 50-х — пачатак 60-х |
Пасланьне да піліпянаў | Προς Φιλιππησίους | к. 52—54 |
Пасланьне да каласянаў | Προς Κολασσαείς | к. 60—63 |
Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў | Προς Θεσσαλονικείς Α | к. 51 |
Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў | Προς Θεσσαλονικείς Β | к. 51—52 |
Першае пасланьне да Цімафея | Προς Τιμόθεον Α | к. 67 |
Другое пасланьне да Цімафея | Προς Τιμόθεον Β | пасьля 67 |
Пасланьне да Тытуса | Προς Τίτον | к. 67 |
Пасланьне да Філімона | Προς Φιλήμονα | 52—54 |