Пастрама | |
Пастрама зь ялавічыны ў прыправах (2009 год) | |
Нацыянальная страва | румынская |
---|---|
Паходжаньне | Румынія |
Рэгіён | Паўднёва-Ўсходняя Эўропа |
Час прыгатаваньня | 12 гадзінаў |
Асноўны складнік | курыная грудка (грудзінка ялавічыны) |
Распаўсюджаныя складнікі | малако, часнок, аліўкавы алей, мёд, папрыка |
Падобныя стравы | бастурма |
Пастрама (ад турэц. pastırma — спрэсаванае мяса) — мясная страва з запечанай грудзінкі ялавічыны або грудкі кураціны.
Для прыгатаваньня курынай пастрамы выкарыстоўваць: курыную грудку (400 грамаў), малако (250 мілілітраў), часнок (2 зубкі), аліўкавы алей (2 сталовыя лыжкі), вадкі мёд і салодкую молатую папрыку (па 2 гарбатныя лыжкі), соевую падліву і соль (гарбатную лыжку), вострую папрыку (0,5 гарбатнай лыжкі), куркуму і молаты мускатны гарэх (0,25 гарбатнай лыжкі), молатую зіру (0,2 гарбатнай лыжкі)[1].
Спачатку курыную грудку прамываюць пад праточнай вадой і кладуць у міску. Затым яе заліваюць малаком з разьведзенай у ім сольлю. Верх міскі абгортваюць харчовай плёнкай, пасьля чаго міску ставяць на ноч у лядоўню. Пасьля зьмешваюць салодкую і вострую папрыку, куркуму, молаты мускатны гарэх і зіру. Да прыправаў дадаюць соевую падліву, вадкі мёд, аліўкавы алей і здробнены часнок. Пасьля зьмешваньня атрыманай сумесьсю змазваюць з усіх бакоў курынае мяса і пакідаюць яго на 30 хвілінаў прамарынавацца. Далей у разагрэтую да +220 °C духоўку кладуць грудку і запякаюць яе 30 хвілінаў. Урэшце, гатовую астылую пастраму наразаюць для падачы да стала[1].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |