па-лацінску: Paschalis PP. I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 775 |
Памёр | 11 лютага 824[1] або 824[2] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп |
Дзень памяці | 11 лютага |
Пасхал I (па-лацінску: Paschalis PP. I), сьвецкае імя Паскуале Масымі (па-італьянску: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — папа рымскі з 25 студзеня 817 году па 11 лютага 824 году. Папа паходзіў з Рыма.
Да абраньня папам зььяўляўся абатам манастыра Сьвятога Стэфана у базыліцы Сьвятога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках сьвецкую й царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазыцыю па дачыненьні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжываньні катаваньняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянэрства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэцкіх манахаў, уцекачоў ад бізантыйскага абразаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раньнесярэднявечных папам, бо ён намаляваны на мазаікай ў апсыдзе цэркваў Санта-Прасэдэ, Санта-Марыя-ін-Домніка й Санта-Чэчылія-ін-Трастэвэрэ[4]. Памерлага папу рымляне не дазволілі пахаваць у базыліцы Сьвятога Пятра.
Пасхал I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў