Патрыярхат (грэц. πατήρ + ἀρχή — бацька + улада) — родавая арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, якой уласьціва вяршэнства мужчыны (бацькі) ў грамадзкай вытворчасьці і грамадзкім жыцьці.
Прадугледжвае адлік роднасьці па бацькоўскай лініі і прыход жанчыны (жонкі) ў сям’ю родавай абшчыны. Віды: раньні — заснаваны на парнай сям’і; позьні — у выглядзе аднашлюбнай сям’і. Прыхільнікамі першапачатковай патрыярхальнасьці грамадзтва ў Старажытнасьці былі грэцкія філёзафы Плятон і Арыстотэль. У Сярэднявеччы такі погляд быў паноўным. У 19-м стагодзьдзі яго бараніў ангельскі антраполяг Генры Мэйн(en) (Мэн). На землях Беларусі ў паселішчах бронзавага веку на Падзьвіньні выявілі скульптуры і графічныя выявы мужчынскіх духаў, што ёсьць адзнакай большай значнасьці мужчынаў у веравызнаньні. У супольных могілках сярэднедняпроўскай культуры пахаваньні мужчынаў часьцей займалі сярэдзіннае месца[1].
У хрысьціянстве патрыярхат — кіраваная патрыярхам царква ў сукупнасьці яе веравучэньня і культу, паданьня і звычаяў, герархіі кіраваньня[1].
Патрыярхат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па антрапалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |