Патэнт

Патэнтны статут Вэнэцыі 1474 году

Патэнт (лац. patens — «адкрыты») — пасьведчаньне аб прызнаньні заяўленага прадмета вынаходзтвам, перавазе вынаходзтва, аўтарстве і выключным праве на вынаходзтва. Выдаецца ўпаўнаважанай дзяржаўнай установай. У Беларусі выдаецца аўтару і яго правапераемнікам на 20 гадоў[1].

У сакавіку 2023 году Сусьветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасьці (Швайцарыя) выдала даклад «Сусьветныя паказьнікі інтэлектуальнай уласнасьці», згодна зь якім Кітай заняў 1-е месца ў сьвеце паводле ліку дзейных патэнтаў на вынаходзтвы. Сярод 35 тэхнічных галінаў найбольшы рост назіраўся ў: інфармацыйных тэхналёгіях — на 60 % і ў кампутарнай галіне — 29 %. Лік выдадзеных за 2022 год патэнтаў у лічбавай гаспадарцы вырас на 17 % да 325 тысячаў. Дзяржаўная рада Кітаю паведаміла, што да канца 2022 году лік дзейных патэнтаў на вынаходзтвы ў Кітаі склаў 4,2 млн, зь іх 3,28 млн прыпадала на мацерыковы Кітай без Ганконгу і Макао. Пры гэтым налічвалася 2,8 млн патэнтаў на карысныя мадэлі і 721 тыс. — на прамысловыя ўзоры. За 2022 год у Кітаі выдалі 798 тыс. патэнтаў на вынаходзтвы і прынялі 74 тыс. міжнародных патэнтных заявак у адпаведнасьці з Дамовай аб патэнтнай супрацы. Нацыянальная ўправа інтэлектуальнай уласнасьці Кітаю паведаміла, што Кітай стаў 1-й краінай у сьвеце з больш як 3-ма мільёнамі дзейных патэнтаў на вынаходзтвы. За 2022 год лік прадпрыемстваў Кітаю з такімі патэнтамі вырас на 57 тыс. да 355 тысячаў. Яны павялічылі лік сваіх дзейных патэнтаў на 21 % да 2,324 млн. Пры гэтым тэхналягічным прадпрыемствам належала 1,512 млн такіх патэнтаў[2].

На пачатак 2011 году дзейнічала 3,8 тыс. патэнтаў на вынаходзтвы ад імя беларускіх праваўладальнікаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў), 2,5 тыс. — на карысныя мадэлі(en) (каля 3 на 10 000 жых.), 591 патэнт — на прамысловыя ўзоры(en) (звыш 6 на 100 000 жых.)[3].

  1. ^ Патэнт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 186. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Кітай першы ў сьвеце па колькасьці патэнтаў на вынаходніцтвы // Газэта «Зьвязда», 7 сакавіка 2023 г. Праверана 13 сакавіка 2023 г.
  3. ^ Іна Арэхава. Фінансаваньне навукі вырасла ў 2,7 раза // Зьвязда : газэта. — 29 студзеня 2011. — № 18 (26882). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]