Паўднёвая Рыба | |
Лацінская назва | Piscis Austrinus |
---|---|
· у родным склоне | Piscis Austrini |
· скарот | PsA |
Простае ўзьняцьцё | 22г |
Схіленьне | −30° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 245 кв. гр. (60-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 21 |
Зорак з плянэтамі | 3 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
Найярчэйшая зорка | Фамальгаўт (α PsA) (1,16m) |
Найбліжэйшая зорка | Лякайль 9352 (10,74 сьв. г., 3,29 пк) |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +55° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. |
Паўднё́вая Ры́ба (па-лацінску: Piscis Austrinus, PsA) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Адзінай яскравай зоркай Паўднёвай Рыбы зьяўляецца Фамальгаўт (α Паўднёвай Рыбы) — зорка галоўнай пасьлядоўнасьці за 25 сьв. гадоў ад Зямлі з экзаплянэтай і протаплянэтным дыскам, якая мае першую зорную велічыню.
Паўднёвая Рыба была адным з 48 сузор’яў, пералічаных у II стагодзьдзі старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем, і зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў. У 1597 годзе Пэтэр Плянцыюс вынес частку сузор’я ў новы кавалак неба, якому даў назву Журавель.
Паўднёвая Рыба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|