Гэты артыкул у цяперашні момант актыўна рэдагуецца ўдзельнікам Євдоким (гутаркі). Калі ласка, ня ўносьце ў яго ніякіх зьменаў, пакуль ня зьнікне гэтае паведамленьне. У адваротным выпадку могуць узьнікнуць канфлікты рэдагаваньня. Гэтае папярэджаньне ўсталяванае 19 сакавіка 2024 году і ня мусіць прадухіляць артыкул ад рэдагаваньня больш за двое сутак. Для пазначэньня даты ўсталяваньня папярэджаньня выкарыстоўвайце канструкцыю {{падстаноўка:Р}}. |
Паўло Тычына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 (23) студзеня 1891[1] |
Памёр | 16 верасьня 1967[2][3] (76 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, перакладнік, публіцыст, літаратуразнаўца, палітык, навэліст |
Гады творчасьці | 1906 — 1967 |
Жанр | верш, апавядальная паэзія[d], нарыс[d] і апавяданьне |
Мова | украінская мова, беларуская мова, армянская мова, расейская мова, летувіская мова і баўгарская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Паўло Рыгоравіч Тычына (па-ўкраінску: Павло Григорович Тичина; Павло Грыгоровіч Тычына; 11 (23) студзеня 1891, в. Пяскі, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 верасьня 1967, Кіеў, УССР) — украінскі паэт, перакладнік, публіцыст, грамадзкі й дзяржаўны дзеяч.
Акадэмік Акадэміі навук УССР (29.06.1929), дырэктар Інстытута літаратуры Акадэміі навук УССР, народны камісар асьветы Ўкраінскай ССР (1943—1947), член-карэспандэнт Балгарскай акадэміі навук (1947).
Нарадзіўся 11 (23) студзеня 1891 году ў в. Піскі Чарнігаўскай губэрні (цяпер — Бабровіцкі раён, Чарнігаўская вобласьць, Украіна). У мэтрычнай кнізе ён быў запісаны як «рас. дарэф.: Павелъ Грыгоревъ Тычынінъ».
Вучыўся спачатку ў земскай школе, потым у Чарнігаўскім мужчынскім духоўным вучылішчы, адначасова сьпяваў у манастырскім хоры. Потым вучыўся ў духоўнай сэмінарыі (1907—1913). Пазьней ён знаёміўся зь Міхаілам Кацюбінскім, наведваў літаратурныя «суботы» ў ягоным доме, чытаў там свае, ухвальна сустрэтыя, вершы.
Друкавацца Павел Тычына пачаў у 1912 годзе, першы зборнік вершаў «Сонечныя кларнеты» датаваны 1918 годам.
З восені 1913 году па 1917 год вучыўся на эканамічным факультэце Кіеўскага камэрцыйнага інстытута, але ня скончыў яго. Адначасова рабіў рэдактарам рэклямнага адзьдзела ґазэты «Рада» і тэхнічным сакратаром часопіса «Сьвятло» (1913—1914), памочнікам хормайстра ў тэатры Мікалая Садоўскага (1916—1917). Летам падрабляў у статыстычным бюро Чарнігаўскага земства. Так, летам і восеньню 1914—1916 гадоў Тычына рабіў разьязным інструктарам і бухгальтарам-статыстыкам Чарнігаўскага губэрнскага земскага статыстычнага бюро. Гэта дало яму магчымасьць зрабіць нізку каштоўных фальклорных запісаў[4].
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 году засьпелі Тычыну ў Кіеве.
У 1923 годзе пераехаў ў Харкаў, тагачасную сталіцу ЎССР, дзе пачаў працаваць у часопісе, шмат пісаў, вывучаў армянскую, пачаў авалодваць грузінскай і [Турэцкая мова|турэцкай]] мовамі.
Ва ўмовах татальнага сталінскага тэрору 1930-х гадоў, расстрэлаў адных і самагубства іншых пісьменьнікаў у нізцы «партыйных» кніг паэзыі Тычына капітуляваў перад гвалтам. Такімі жудасна майстэрскімі сталі зборнікі «Чарнігаў» (1931) і асабліва паэзыя «Партыя вядзе», надрукаваная ў газеце «Правда» (21.11.1933) і аднайменным зборніку (1934), якія сталі сымбалем падпарадкаваньня ўкраінскай літаратуры сталінізму. Усьлед за німі выйшаў шэраг іншых зборнікаў з вытанчанымі назвамі ў духу апалёгіі сталінізму: «Пачуцьцё адзінай сям’і», «Песьня маладосьці» (1938), «Сталь і пяшчота» (1941). Абстрактна-экспрэсіяністычнае майстэрства гэтых зборнікаў уражвае перавагай ударных, быццам безаглядна наступальных ямбаў у духу вострых імпэратываў сталінскай генэральнай лініі партыі.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 году Павел Тычына разам з амаль 400 акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі й іншымі навуковымі працаўнікамі Акадэміі навук Украінскай ССР быў эвакуяваны ва Ўфу. Там Тычына з 1942 году ўзначаліў Інстытут літаратуры імя Тараса Шаўчэнкі АН УССР. Разам зь ім ва Ўфу эвакуявалася яго сям’я — жонка Лідзія Пятроўна й яе маці Кацярына Кузьмінічна Папарук. Адразу па прыезьдзе ў Башкірскую АССР паэт папрасіў прызначыць яму настаўніка башкірскай мовы, якой ён хутка авалодаў і мог чытаць творы ў арыгінале. На працягу некалькіх месяцаў ён напісаў навуковую працу «Патрыятызм у творчасьці Мажыта Гафуры», хоць Гафуры пісаў толькі на башкірскай мове. У жніўні 1943 году Павел Тычына быў прызначаны народным камісарам асьветы ЎССР і пакінуў Уфу. Вярнуўшыся ў Кіеў, ён кіраваў Міністэрствам асьветы Ўкраінскай ССР да 1948 году.
У 1938—1967 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета ЎССР з 1-га па 7-е скліканьні, а ў 1953—1959 гадах быў Старшынёй Вярхоўнага Савета ЎССР. Член УКП(б) з 1944 году. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-5 скліканьняў (1946—1962).
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|