Пена дзён | |
L’Écume des Jours | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Барыс Віян |
Мова арыгіналу: | француская |
Публікацыя: | 1947 |
Выдавецтва: | Éditions Gallimard |
«Пе́на дзён» (па-француску: L’Écume des Jours) — найзнакаміцейшы з раманаў францускага пісьменьніка Барыса Віяна, апублікаваны ў 1947 року. Займае дзясятае месца ў сьпісе «100 кніг стагодзьдзя па вэрсіі Le Monde»[1].
Галоўны герой, Кален — малады багаты мужчына, мае служку Нікаляса, а таксама цікавы прыстрой — «піянактэйль» (піяніна, якое пры націсканьні клявішы вырабляе напой). Кален сустракае Хлою, і неўзабаве яны жэняцца. Пазьней ён дорыць чацьвярціну маёнтку сваім знаёмым Чыку і Алісе, дзякуючы чаму тыя таксама могуць ажаніцца.
У рамане зьяўляецца другасны сатырычны пэрсанаж Жан-Соль Партр, што парадуе філёзафа Ж.-П. Сартра. Прысутнічаюць таксама спасылкі на розныя працы Сартра, таксама са зьмененымі назвамі, напрыклад, «Млоснасьць» ператварылася ў «Блявоцьце».
Расейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |