У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Перамяненьне Гасподняе — летняе Гасподняе сьвята, якое адзначаецца хрысьціянамі 6 жніўня:
Сьвята Перамяненьня Гасподняга адно з найбольшых сьвятаў Гасподніх у царкоўным календары. Першыя пачалі сьвяткаваць яго цэрквы ў Палестыне, адкуль яно пашырылася па ўсім хрысціянскім Усходзе, дзе яно было добра вядомае не пазьней як у канцы 5га ст. У 8м ст сьвятыя Косма і Ян Дамаскін напісалі каноны ў гонар Перамяненьня. На Захадзе гэтае сьвята было афіцыйна ўстаноўленае толькі ў 1457г папам Калістам ІІІ і ніколі не атрымала такога значэньня як на Ўсходзе.[1]
Сьвята зьвязана з наступнай эвангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваёй мýкі Ісус Хрыстос узяў трох найбліжэйшых вучняў — Пятра, Якава і Яна і ўзышоў зь імі памаліцца на гару Табор. Зрабіў Ён гэта дзеля таго, каб раскрыць ім Сваю Божую славу і падтрымаць у іх веру, калі ўбачаць яны зь цягам часу Ягоныя пакуты. Пакуль Ісус маліўся, вучні, стаміўшыся, паснулі. Калі ж яны прачнуліся, то ўбачылі Хрыста, што Ён перамяніўся: твар Ягоны зьзяў, як сонца, а вопратка стала белая й зіхатлівая. У гэты час зьявіліся да яго два прарокі, Майсей і Ільля, і гутарылі зь ім аб пакутах і сьмерці, якія Яму належыла зазнаць у Ерусаліме. Раптам сьветлае воблака агарнула вучняў, і яны пачулі голас Бога Айца: «Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце!» (Мц 17:5). Вучні ў страху кінуліся долу, Ісус Хрыстос падышоў да іх і сказаў: «Устаньце і ня бойцеся», пасьля чаго яны ўбачылі Яго ў звычайным выглядзе. Сыходзячы з гары, Ісус Хрыстос загадаў вучням не расказваць пра тое, што яны бачылі, да часу Яго ўваскрасеньня зь мёртвых. Сьвята гэтае ў народзе называецца «Другім Спасам», ці «Спасам Яблычным», бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асьвячэньня яблыкі і іншую садавіну новага ўраджаю.
Перамяненьне мае шмат супольнага са сьвятам Хрышчэньня. У абодвух выпадках Хрыстос паказаў сябе тым кім ён ёсьць - спрадвечным Богам, і Ягоная Боскасьць была падцьверджана голасам з гары. Хрышчэньне Хрыста адбылося на пачатку Ягонага публічнага служэньня, перамяненьне - незадоўга да Ягоных мукаў і крыжовай сьмерці. У перамяненьні Хрыстос адкрыў вучням вечную і непрамінальную рэальнасьць, што пераўзыходзіць бачную рэальнасьць гэтага сьвету. Гэтым Ён умацаваў іхнюю веру перад часам выпрабаваньняў.[1]
У Перамяненьні Госпад паказаў красу чалавечае прыроды, злучанай з Боствам, робячы Сваё перамяненьне і нашым перамяненьнем.[1]
Ніжэй пададзеныя асноўныя літургічныя сьпевы на сьвята Перамяненьня Гасподняга ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ і ў перакладзе а. Аляксандра Надсана (БГКЦ).
Трапар сьвята Праабражэньня Гасподняга, глас 7
Кандак сьвята Праабражэньня Гасподняга, глас 7
Задастойнік сьвята Праабражэньня Гасподняга
Трапар сьвята Перамяненьня Гасподняга (тон 7).
Кандак сьвята Перамяненьня Гасподняга (тон 7).
Задастойнік сьвята Перамяненьня Гасподняга
У Рыма-Каталіцкім касьцёле сьвята ўсталяванае ў 1456 годзе папам Калістам ІІІ у гонар перамогі хрысьціянскай (праваслаўна-каталіцкай) кааліцыі над туркамі пад Бялградам у 1456 годзе. У сучасным рыма-каталіцкім календары сьвяту надаецца меншае значэньне, але яно шырока сьвяткуецца ў праваслаўных Цэрквах (19 жніўня), у армянскай Царкве і ва ўсходніх каталіцкіх Цэрквах.