Перамяшчэньне

Перамяшчэ́ньне — вэктар, які злучае пачатковы і канцавы пункты, празь якія рушыла цела (матэрыяльны пункт) на працягу дадзенага часу. Любы прамежак, які злучае якія-небудзь пункты траекторыі руху матэрыяльнага пункту, прадстаўляе яго перамяшчэньне на некаторым прамежку часу.

Перамяшчэньне можна таксама вызначыць як зьмяненьне радыюс-вэктара. Калі ў момант матэрыяльны пункт займаў пазыцыю, якая характарызуецца радыюс-вэктарам , а ў момант  — радыюс-вэктарам , то рознасьць і складзе перамяшчэньне матэрыяльнага пункту на прамежку часу .

Велічыня перамяшчэньня заўсёды меншая ці, прынамсі, ня большая, за шлях матэрыяльнага пункту на гэтым жа прамежку часу. Роўнасьць велічыні перамяшчэньня і шляху дасягаецца пры руху па простай у адным кірунку.

Перамяшчэньне характарызуе рух матэрыяльнага пункту, не зважаючы на ягоную інтэнсіўнасьць. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасьць руху і ўяўляе сабой перамяшчэньне, аднесенае да адзінкі часу, называецца хуткасьцю.

Пры вядомай хуткасьці перамяшчэньне матэрыяльнага пункту можна знайсьці шляхам інтэграваньня па часе: