Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — другі (пасьля вышэйшай лігі) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.
У першай лізе зазвычай бяруць удзел 16 клюбаў. Лепшы зь якіх па выніках сэзону трапляе ў вышэйшую лігу, другая каманда гуляе перахадныя гульні зь перадапошняй камандай вышэйшай лігі[1], а дзьве горшыя трапляюць у другую лігу. Колькасьць камандаў-удзельніц можа мяняцца ў адпаведнасьці з рэглямэнтам па правядзеньні спаборніцтваў Беларускай фэдэрацыі футболу.
Па выніках сэзону 2005 году. У вышэйшую лігу трапілі «Белшына» і «Лякаматыў». У другую – «Ворша» і «Дняпро-ДЮСШ-1».