Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе 2022—2023 гадоў
Першая ліга 2022—2023 гадоў — 30-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Чэхіі, які праходзіў з 30 ліпеня 2022 году па 28 траўня 2023 году. Чэмпіёнам стала «Спарта», якая тым самым здабыла свой 13-ы тытул у найвышэйшым чэскім дывізіёне.
У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Зброяўка» павысілася з Нацыянальнай лігі, замяніўшы «Карвіну».
Крыніца: Першая ліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Рэйтынг сумленнай гульні; 8) Жарабя.
Крыніца: Першая ліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя. Заўвагі:
^«Славія» кваліфікавалася ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Чэхіі.
Паколькі колькасьць удзельнікаў эўракубкаў ад Чэхіі скарацілася да чатырох з-за нізкага нацыянальнага каэфіцыенту, пераможца плэй-оф атрымаў толькі грашовы бонус і прапусьціў трэці раўнд Кубка Чэхіі 2023—2024 гадоў.
Крыніца: Першая ліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя.
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Пардубіцы» і «Трыніці», якія занялі адпаведна 14-е і 15-е месцы ў Першай лізе, супрацьстаялі «Вышкаву» і «Віягему», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Нацыянальнай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Пардубіцы» і «Трыніці», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.