Печыва — невялічкі ласунак зь цеста, звычайна круглы, квадратовы, прастакутны або ў выглядзе зоркі, руркі і інш., бывае з надзеньнямі: крэмам, сочывам, шакалядам.
- Глазураванае. Мае камбінаваны склад з начыньнем і дэкараваны выгляд.
- Зацяжное. Вырабляецца з пругкага і слоенага цеста, якое зьмяшчае паменшаную колькасьць цукру і тлушчу. На яго могуць наносіцца кропкі і лёгкія ўзоры і надпісы з надзеньня. Марудна размакае ў халоднай вадзе.
- Здобнае. Зьмяшчае прыродныя складнікі. Паводле смаку і вонкавага выгляду нагадвае хатнюю выпечку. Бывае: аўсянае, зьбіўное, пясочнае і слоенае.
- Кекс.
- Сухое (крэкэр). Вырабляецца са слоенага цеста на алеі са смакавым дадаткам (бэкон, грыбы, сыр, цыбуля).
- Цукровае. Рыхтуецца на аснове рэцэптурнай сумесі, зь якой замешваецца цеста. У заводзкіх умовах фармуецца на ратацыйнай машыне. Затым выпякаецца ў печы. Зьяўляецца адзіным відам, які дазваляе наносіць на яго малюнак і складаны рэльефны ўзор з надзеньня. Хутка размакае ў халоднай вадзе[1].
На 2012 г. найбольшым вытворцам печыва ў краіне была кандытарская фабрыка «Слодыч», якая месьцілася ў Менску[1].