Нацыянальны парк «Плітвіцкія азёры» | |
---|---|
Plitvice Lakes National Park* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Харватыя |
Тып | прыродны |
Крытэры | vii, viii, ix |
Спасылка | [(не абавязковы) ] |
Рэгіён** | Ліцка-сэнская і Карлавацкая жупаніі Харватыі |
Каардынаты | 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д.Каардынаты: 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1979 (3-я сэсія) |
У небясьпецы | так |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Плі́твіцкія азё́ры (па-харвацку: Plitvička jezera) — нацыянальны парк у Харватыі, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьмешчаны ў Ліцка-сэнскай (90,7%) і Карлавацкай (9,3%) жупаніях.
Паходжаньне маляўнічых Плітвіцкіх азёраў, разьмешчаных у Дынарскім карсьце, унікальнае. За некалькі тысячаў гадоў падземныя воды мясцовай ракі Караны, якія цякуць скрозь тоўшчы вапнавых парод, стварылі натуральныя плаціны-ўступы. Гэта прывяло да фармаваньня цэлага каскаду маляўнічых азёраў, вадаспадаў і пячораў.
Плітвіцкія азёры атрымалі статус нацыянальнага парку, ягоная плошча — каля 19 тыс. га. У межах парку разьмешчаныя 16 буйных і мноства дробных карставых азёраў, якія ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня падзяляюцца на Верхнія і Ніжнія. Самае вялікае Верхняе возера — Прошчэ, ягоная даўжыня складае 2,5 км, глыбіня — 37 м. Найбуйнейшае Ніжняе возера — Міланавац, ягоная плошча — больш за 3 га.
Горна-лясны ляндшафт парку дапаўняюць 20 пячораў і 92 вадаспады, уключаючы Састаўцы — самы вядомы ў гэтым рэгіёне вадаспад вышынёй болей за 70 м. У межах парку Плітвіцкія азёры растуць рэліктавыя букавыя і хвойныя лясы. У парку жывуць 126 відаў рэдкіх птушак, а таксама мноства дзікіх жывёл, у тым ліку мядзьведзяў, ваўкоў і казуль.