Полдарк | |
Poldark | |
Жанр: | гістарычныя раманы |
---|---|
Аўтар: | Ўінстан Грэм |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1945[1] |
Асобнае выданьне: | 1945—2002 |
Сэрыя: | Полдарк |
„По́лдарк“ (па-ангельску: Poldark) — сэрыя гістарычных раманаў Ўінстана Грэма, выдадзеных у пэрыяд з 1945 да 2002 рокаў[2] „Брытанская вяшчальная карпарацыя“ двойчы зьняла паводле твораў тэлесэрыялы: у 1975 і ў 2015.
Сэрыя складаецца з 12 раманаў, дзеяньне першых сямі зь якіх адбываецца ў XVIII стагодзьдзі і сканчаецца на Раство 1799 року; астатнія пяць апісваюць падзеі XIX стагодзьдзя і жыцьці нашчадкаў галоўных пэрсанажаў першых частак.
Кожны з раманаў мае падзагаловак Раман пра Корнўал[3].
№ п/п | Назва | Гады падзеяў | Першае выданьне |
---|---|---|---|
1 | Рос Полдарк | 1783—1787 | 1945 |
2 | Дэмэлза | 1788—1790 | 1946[4] |
3 | Джэрэмі Полдарк | 1790—1791 | 1950[4] |
4 | Ўорлеган | 1792—1793 | 1953 |
5 | Чорны Месяц | 1794—1795 | 1973 |
6 | Чатыры лебедзі | 1795—1797 | 1976 |
7 | Бурны прыліў | 1798—1799 | 1977 |
8 | Прыхадзень з мора | 1810—1811 | 1981 |
9 | Млынароў танец | 1812—1813 | 1982 |
10 | Любоўны кубак | 1813—1815 | 1984 |
11 | Перакручаны меч | 1815—1817 | 1990 |
12 | Бэла Полдарк | 1818—1820 | 2002 |
У сваёй біяграфіі Ўінстан Грэм згадваў, што правобразам Роса стаў пілёт-зьнішчальнік, зь якім аўтар пазнаёміўся на II сусьветнай вайне[6].
Шахтэрская дачка, узятая Росам Полдаркам у маёнтак з Рэдруцкага кірмашу разам з сваім сабакам Гэрыкам. Неадукаваная і грубая — поўная процілегласьць далікатнай Элізабэт — на службе ў Роса яна расквітае і ўрэшце становіцца ягонай жонкай. Дэмэлза адважная і бясконца адданая мужу, але імпульсіўная, што можа ім абодвум прыносіць праблемы. Мае шасьцёх братоў.
Малады доктар, які скончыў навучаньне ў Лёндане. У Корнўале ён хутка завязвае знаёмства з Росам, якое стане доўгім і трывалым. Добрасумленны і шляхетны, часам лекуе бедных пацыентаў бясплатна. Ягоны раман з маладой шахтэрскай жонкай прыводзіць да трагічных вынікаў. Пасьля выратаваньня з францускага лягеру ён канец канцоў жэніцца з маладой спадчыньніцай Кэралайн Пэнвэнэн.
Кэралайн — сірата, выхаваная сваім заможным дзядзькам Рэем. Натурыстая і незалежная, заводзіць раман з Дўайтам Энісам супраць волі дзядзькі, у выніку чаго ўцякае ад мужа. Пасьля ўратаваньня Дўайта зь лягерю ў Францыі яны ўрэшце бяруцца шлюбам і мецьмуць трох дачок.
Першы аб’ект каханьня Роса Полдарка, прычым узаемна. Аднак, вырашыўшы, што Рос загінуў на вайне ў Амэрыцы, выходзіць замуж за ягонага стрыечнага брата Фрэнсіса. Пасьля мужавай сьмерці вымушаная трываць галечу і самоту, пакуль не згаджаецца стаць жонкай Джорджа Ўорлегана. Мае двух сыноў: Джэфры Чарльза (ад Фрэнсіса) і Валентына (меркавана ад Джорджа) — а таксама дачку Урсулу, пры родах якой памірае. Згвалтаваная Росам перад шлюбам з Джорджам, таму ў «Бурным прыліве» сьцьвярджаецца, што ўсе трое ейных дзяцей былі ад розных бацькоў.
Трыкляты Росаў вораг з новага клясу прамыслоўцаў і банкіраў. Шляхта лічыць яго выскачкам праз паходжаньне, аднак сваімі бессардэчнасьцю і падступнасьцю ён здабывае вялікі ўплыў. Заўсёды бездакорна апрануты, элегантны, безупынна прыдумляе пляны ўзбагачэньня за кошт іншых, у тым ліку Полдаркаў. Закохваецца ў Элізабэт і пасьля таго, як яна аўдавела, дабіваецца й ейнай рукі.
Стрыечны брат Роса, цюхцяй, але можа быць вельмі адданым і ўпартым. У дзяцінстве абодва кузэны сябравалі, але пасьля вясельля Фрэнсіса з Элізабэт стасункі разладзіліся, што аказала ўплыў на іх усіх. З Элізабэт мелі аднаго сына.
Фрэнсісава сястра, а Росава стрыечная сястра. Вэрыці прасьцячка, кудлатая і гаваркая. Добрасумленна выконвала свае абавязкі па доглядзе за маёнткам бацькі Чарльза Полдарка і ня была адданая замуж. Пазнаёміўшыся з капітанам карабля Эндру Блэймі, яны пачынаюць сустракацца. Аднак неўзабаве раскрываецца ягоная страшная тайна, празь якую Вэрыці можа пазбавіцца свайго шчасьлівага шанцу.
Осбарн Ўітўарт у першых раманах фігуруе эпізадычна, але становіцца адным з асноўных пэрсанажаў другой часткі, калі жэніцца з Марвэнай Чынаўэт, стрыечнай сястрой Элізабэт, якая кахае Дрэйка Карна, Дэмэлзавага брата. Асноўныя хобі Ўітўарта — грошы і жанчыны. Ён прастацкі і напышлівы; прамаўляе такія казані, якія больш прыніжаюць парафіянаў, чым абнадзейваюць. Сэксуальна гвалтуе сваю жонку; калі падчас цяжарнасьці яна больш ня можа задавальняць ягоныя патрэбы, ён заводзіць інтрыжку зь ейнай пятнаццацігадовай сястрой Равэлай, што стане для яго крахам. Мае сына і двух дачок.