Польшча 2050 | |
Заснавальнік | Шыман Галоўня |
---|---|
Дата заснаваньня | 30 чэрвеня 2020 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d], праэўрапеізм[d] і рух за навакольнае асяродзьдзе[d] |
Колькасьць | 1616[1] |
Афіцыйны сайт |
polska2050.pl (пол.) strategie2050.pl (пол.) dobre.radio (пол.) polska2050.pl |
По́льшча 2050 (па-польску: Polska 2050) — цэнтрысцкая палітычная партыя ў Польшчы. Была закладзеная палітыкам Шыманам Галоўням.
Была заснаваныя як грамадзкі рух у 2020 годзе, неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Афіцыйна партыя была зарэгістраваныя ў якасьці палітычнай партыі ў красавіку 2021 году. Не зважаючы на тое, што партыя не брала ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2019 году, але тым ня менш Польшча 2050 атрымала праўдстаўніцтва ў Сойме. Ідэалягічна партыя палягае на прынцыпах зялёнай палітыкі і хрысьціянскай дэмакратыі. Таксама яна спалучае ў сабе некаторыя элемэнты лібэралізму, сацыял-дэмакратыі і кансэрватызму. Партыя падтрымлівае знаходжаньне Польшчы ў складзе Эўрапейскага Зьвязу[2].