Поўдзень-Пірэнэі

Поўдзень-Пірэнэі (па-француску: Midi-Pyrénées) — былы рэгіён на паўднёвым захадзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі і краінамі: на захадзе з Аквітаніяй, на поўначы — зь Лімузэнам і Авэрньню, на ўсходзе — зь Лянгедок-Русыёнам, на поўдні — з Гішпаніяй і на крайнім паўднёвым усходзе — з Андорай. Плошча 45 348 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 926 592 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 8 дэпартамэнтаў: Ар’еж, Авэрон, Верхняя Гарона, Жэр, Лёт, Верхнія Пірэнэі, Тарн і Тарн і Гарона. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам была Тулюза (458 298 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Лянгедок-Русыёнам у склад новаўтворанага рэгіёну Аксытанія (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стала Тулюза).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поўдзень-Пірэнэісховішча мультымэдыйных матэрыялаў