Прагрэс

Прагрэ́с — рух да дасканалейшага, лепшага ці якога-кольвек яшчэ жаданага стану. У прагрэсівісцкім кантэксьце ён азначае дасягненьне посьпеху ў тэхналёгіях, навуцы і сацыяльнай арганізацыі, які ў сваю чаргу палепшыць чалавечую сытуацыю(d).

Паняцьце прагрэсу зьявілася ў пачатку XIX стагодзьдзя ў грамадазнаўстве(d): Агюст Конт і Гербэрт Спэнсэр апісалі яго як грамадзкая эвалюцыя(d). Грамадзкі прагрэс як мэта прапагандуецца рознымі палітычнымі ідэалёгіямі, якія прапануюць розныя шляхі ягонага дасягненьня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]