Прапойск лац. Prapojsk | |||||
![]() Царква Раства Багародзіцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1136 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Прапойскі | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7826 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2246 | ||||
Паштовы індэкс: | 213245 | ||||
СААТА: | 7250501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′43″ пн. ш. 30°59′47″ у. д. / 53.44528° пн. ш. 30.99639° у. д.Каардынаты: 53°26′43″ пн. ш. 30°59′47″ у. д. / 53.44528° пн. ш. 30.99639° у. д. | ||||
Прапойск на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Прапойск | |||||
![]() | |||||
https://slavgorod.gov.by |
Прапо́йск (з 1945 году — Сла́ўгарад[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Проні. Адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7826 чалавек[1]. Знаходзіцца за 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Прыстань на Сажы.
Прапойск — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу захавалася царква Раства Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст.
Традыцыйная гістарычная назва места — Прапойск. Гэты тапонім мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проні, у вусьці якой узьнікла паселішча. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца іншыя напісаньні назвы места: Прупой і Пропошеск[2].
23 траўня 1945 году выйшла пастанова аб перайменаваньні Прапойску ў «Слаўгарад»[3]. Паводле беларускага мовазнаўцы В. Шура[4], у 1945 годзе зьявілася прапанова надаць назву воінскаму падразьдзяленьню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка Прапойская будзе абразай салдатам, бо яна напамінае расейскае слова «пропойца» (у беларускай мове такога слова няма[5]). З гэтай прычыны места перайменавалі ў Слаўгарад. Аднак мясцовыя краязнаўцы ня здолелі знайсьці дакумэнтальных пацьверджаньняў наданьню якімсьці воінскім фармаваньням найменьня «Слаўгарадзкая»[6]. На думку беларускага мовазнаўцы В. Вячоркі, прычынай перайменаваньня Прапойску было тое, што назва места апынулася ў 1944 годзе ў цэнтры ўвагі савецкага вайсковага камандаваньня і прапаганды[7].
Назва «Слаўгарад» не ўнікальная: места з такой жа назвай (рас. Славгород) існуе ў Алтайскім краі Расеі яшчэ з 1914 году. Апроч таго, аднайменныя сяло і мястэчка ёсьць на ўсходзе Ўкраіны.
У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Прапойск у якасьці афіцыйнай[8].
Першы пісьмовы ўпамін пра Прапойск датуецца 1136 годам, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[9].
У XІІІ—XVІІІ стагодзьдзях існаваў Прапойскі замак.
У XIV стагодзьдзі Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места як цэнтар староства ўвайшло ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Прапойску ліцьвінамі («літоўскімі людзьмі»): «литовские люди изо Мстиславля, из Могилева, из Пропойска, ис Кричева, из Радомля, из Чичерска, из Гомьи» (1562—1563 гады)[10][11], «Михайлов Левка… литвин из Пропойска» (1635 год)[12].
У 1601—1602 гадох Прапойск пацярпеў ад голаду і эпідэміяў[13], у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку было 3 царквы: Прачысьценская, Сьвятога Міколы і Сьвятога Юр’я.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Прапойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Расейскія ўлады падаравалі места Галіцыным. На 1787 год тут дзеялі дзьве царквы і касьцёл.
На 1886 год у Прапойску было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, лякарня, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прапойск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіў у склад Быхаўскага раёну). У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У Другую сусьветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 году Прапойск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 23 траўня 1945 году згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус места.
У Прапойску працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзеяць цэнтар культуры і народнай творчасьці, 2 бібліятэкі.
Прапойск разьвіваецца паводле плянавальных праектаў 1970—1980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфармаваліся 2 прамысловыя зоны.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сож».
Захаваўся Прапойскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва[24].
|