Прафэсі́йна-тэхні́чная адука́цыя — падрыхтоўка і павышэньне кваліфікацыі адмыслоўцаў для народнай гаспадаркі.
Грунтуецца на базавай і агульнай сярэдняй асьвеце. Улучае прафэсійныя вучэльні, ліцэі, каледжы і навукова-вытворчыя асяродкі. Паводле профілю бывае: будаўнічая, машынабудаўнічая, паслуговая, сельскагаспадарчая, хімічная і электратэхнічная. Для пашырэньня дадатковых прафэсійных ведаў і навыкаў, наданьня новых прафэсіяў і спэцыяльнасьцяў прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы праводзяць павышэньне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў[1]
На 2001 год у Беларусі налічвалася 248 прафэсійна-тэхнічных навучальных установаў, у якіх звыш 136 000 навучэнцаў асвойвалі звыш 350 прафэсіяў[1]. За 1991—2013 гады колькасьць месцаў для прыёму ў прафэсійна-тэхнічныя вучэльні Беларусі скарацілася з 72 тыс. да 36 тыс. чалавек (удвая за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая менш за плян прыёму ў ВНУ[2]. На верасень 2013 году звыш 280 іншаземцаў з 15 краінаў атрымлівалі ў Беларусі прафэсійна-тэхнічную асьвету[3].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |