Проса (Panicum) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства злакаў, налічваецца каля 500 відаў.
З III тысячагодзьдзя да нашай эры проса выгадоўваюць як сельскагаспадарчую культуру ў Кітаі і Манголіі.
Са збожжа проса вырабляюць крупы. Проса зьяўляецца каштоўнай крупяной культурай, якая здольная забясьпечыць адносна высокія і даволі стабільныя ўраджаі нават у засушлівыя гады. Пры выкананьні тэхналёгіі гадоўлі яно дае часта больш высокія ўраджаі, чым іншыя збожжавыя культуры.
Пасяўныя плошчы проса займаюць чацьвёртае месца ў сьвеце сярод асноўных збожжавых культураў. У апошнія гады вытворчасьць проса павялічылася ў шматлікіх краінах Амэрыкі, Эўропы і Азіі.
Проса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |