Простае ўзьняцьцё

Экватарыяльная сыстэма каардынат. RA і Dec — простае ўзьняцьцё і схіленьне адпаведна.

Простае ўзьняцьцё (α, R. A. — ад анг. Right Ascension) — памер дугі нябеснага экватару ад пункту веснавога роўнадзеньня да кола схіленьня сьвяціла. Простае ўзьняцьцё разам са схіленьнем зьяўляюцца вымярэньнямі сыстэмы нябесных каардынат.

Простае ўзьняцьцё адлічваецца ва ўсходнім кірунку ад пункту веснавога роўнадзеньня. Для вымярэньня простага ўзьняцьця выкарыстоўваюць альбо градусную меру (ад 0° да 360°), або гадзінную меру (ад 0h да 24h). Пры гэтым 24h = 360°.

Простае ўзьняцьцё — астранамічны эквівалент зямной даўгаты. Як простае ўзьняцьцё, гэтак і даўгата зьяўляюцца мерай кута «усход-захад» уздоўж экватара; абедзьве меры бяруць адлік ад нулявога пункту на экватары. Пачатак адліку даўгаты на Зямлінулявы мэрыдыян; пачатак адліку простага ўзьняцьця на небе — пункт веснавога роўнадзеньня.

Панятак простага ўзьняцьця быў вядомы яшчэ з часоў Гіпарха, які вызначаў разьмяшчэньне зорак у экватарыяльных каардынатах у II стагодзьдзі да н. э. Але Гіпарх і яго пераемнікі складалі свае каталёгі зорак у экліптычнай сыстэме каардынат.

Па вынаходзтве тэлескопу стала магчыма назіраць астранамічныя аб’екты з большай дэталізацыяй. Для таго, каб трымаць аб’ект у полі зроку праягл час, апынулася зручным выкарыстаньне экватарыяльнага мантажу, які дазваляў тэлескопу вярцецца вакол палярнай восі. У сувязі з гэтым і была прынятая экватарыяльная сыстэма каардынат.

Першым каталёгм зорак, у якім для вызначэньня каардынатаў зорак выкарыстоўваліся простае ўзьняцьцё і схіленьне, быў Historia Coelestis Britannica Джона Флэмстыда.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]