Прут | |
Прут | |
Прут каля Татарава Івана-Франкоўскай вобласьці | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | на паўночных схілах масіву Чарнагора ва Ўкраінскіх Карпатах |
Вусьце | Дунай |
Каардынаты вусьця | 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д. / 45.46889° пн. ш. 28.20722° у. д.Каардынаты: 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д. / 45.46889° пн. ш. 28.20722° у. д. |
Краіны басэйну | Украіна Малдова Румынія |
Вобласьці | Чарнавіцкая вобласьць, Івана-Франкоўская вобласьць, жудзец Баташані[d], Ясы, Васлуй[d] і Галац[d] |
Даўжыня | 967 |
Сярэднегадавы сьцёк | 69,2 |
Плошча басэйну | 27,5 тысячаў км² |
Прут (па-ўкраінску: Прут, па-румынску: Prut, антычныя назвы — па-грэцку: Pyretos, Парата, Пюрэт) — рака ва Ўкраіне, Малдове і Румыніі даўжынёй 967 км, левая прытока Дунаю (басэйн Чорнага мора). Выток Пруту знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласьці ва ўсходніх Карпатах.
Прут пачынаецца з гор недалёка ад Гавэрлы (Украінскія Карпаты), цячэ спачатку пераважна на поўнач, пасьля павяртае на паўночны ўсход, а бліжэй да Каламыі — на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы мяжы паміж Малдовай і Румыніяй, паварочвае яшчэ больш на паўночны ўсход, а пасьля на поўдзень. Пачынаючы зь места Леова Прут становіцца суднаходным і ўпадае ў Дунай за 3 км на захад ад места Рані (Адэская вобласьць), недалёка ад месца ўпадзеньня самога Дунаю ў Чорнае мора.
Даўжыня ракі 967 км. Прут — другая па велічыні рака Малдовы. Ягоны басэйн займае больш за 24% плошчы краіны. На рацэ разьмешчанае вадасховішча Касьцешці-Сьцінка (Малдова/Румынія) і Сьнятынская ГЭС, месты Варохта, Ярэмчэ, Каламыя, Чарнаўцы, Наваселіца, Унгень, Леова.
Прут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|