Прызнаньне Галадамору генацыдам — гэта дзеяньні пэўнай палітычнай адзінкі (дзяржавы, міжурадавай арганізацыі, рэгіянальнай альбо муніцыпальнай адзінкі ў межах пэўнай дзяржавы), рэлігійнай арганізацыі альбо грамадзкай арганізацыі, якая заяўляе, што Галадамор быў актам генацыду, зьдзейсьнены сталінскім рэжымам.
28 лістапада 2006 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Закон «Аб Галадаморы 1932—1933 гг. ва Украіне», які прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народу.
Легальнае азначэньне «генацыд» у адпаведнасьці з Канвэнцыяй ААН «Аб прадухіленьні і пакараньні злачынстваў генацыду» 1948 г. гэта «…дзеяньні, якія зьдзяйсьняюцца з намерам зьнішчыць, цалкам ці часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу як такую»[1]. Аўтар тэрміну «гэнацыд» і адзін з ініцыятараў вызначэньня генацыду ў юрыдычным пляне — Рафал Лемкін — лічыў Галадамор генацыдам украінскага народу[2].
Аднак ня ўсе дасьледчыкі згодныя з клясыфікацыяй Галадамору як генацыду. На іх думку, Галадамор, у адрозьненьне ад Галакосту, не прызначаўся для зьнішчэньня цэлай нацыі, ахвяры не павінны былі асабіста забівацца, а Галадамор плянаваўся і ажыцьцяўляўся на аснове палітычных разьлікаў, а не расавых ці этнічных перакананьняў.
Галадамор ва Ўкраніне 1932—1933 гадоў афіцыйна прызналі генацыдам украінскага народу 35 дзяржаваў:[3]
Іншыя палітычныя органы:
Царквы, якія прызналі Галадамор генацыдам украінскага народа: Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (ў 2018 аб’ядналіся ў Праваслаўную царкву Ўкраіны), Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, Украінская грэка-каталіцкая царква, Рыма-каталіцкая Царква, Канстантынопальская праваслаўная царква.