Прыморскі край

Прыморскі край
Приморский край

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Край
Уваходзіць у Далёкаўсходняю федэральнаю акругу
Адміністрацыйны цэнтар Уладзівасток
Найбольшы горад Уладзівасток
Іншыя буйныя гарады Уладзівасток, Находка, Усурыйск.
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка 1938
губэрнатар Сяргей Даркін
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2002)
1 995 80 (26-е месца)
Шчыльнасьць 12,5 чал/км² чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 89,89%, украінцы — 4,54%, карэйцы — 0,86%, татары — 0,7%, беларусы — 0,56%, мардва — 0,21%.
Плошча 165 900 км² (23-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 гара Анік (1933 м) м
Месцазнаходжаньне Прыморскага краю
Прыморскі край на мапе
Мапа Прыморскага краю
Прыморскі край, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +10
Код ISO 3166-2 RU-PRI
Код аўтам. нумароў 25, 125
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Прыморскі край (па-расейску: Приморский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга краю на Хабараўскі і Прыморскі краі».

Плошча краю 165,9 тыс. км², насельніцтва — 2071 тыс. чалавек (2005), сталіца — Уладзівасток. Іншыя вялікія гарады — Находка, Усурыйск, Арцём. Шчыльнасьць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 75,4 %. Па нацыянальнай прыналежнасьці 89,89% расейцы, 4,54% украінцы, 0,86% карэйцы, 0,70% татары, 0,56% беларусы.

Прыморскі край мяжуе з Хабараўскім краем на поўначы, з КНР на захадзе, некалькі кілямэтраў на паўднёвым захадзе ўтвараюць мяжу з КНДР. На поўдні ды на ўсходзе край амывае Японскае мора. Найвялікшае возера — Ханка.

Заходняя частка краю знаходзіцца на Прыханкайскай раўніне, усходнюю займае Сіхатэ-Алінь. Найвышэйшы пункт — гара Анік (1933 м).

У складзе краю — 22 раёны, 12 гарадоў (усе 12 — акругі краёвага падпарадкаваньня). Перасяленцамі зь Беларусі заснаваныя населеныя пункты Церахаўка і Рэчыца ў гонар аднайменных паселішчаў Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]