Прымэйра-Ліга

Прымэйра-Ліга
Краіна Сьцяг Партугаліі Партугалія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1934
Колькасьць камандаў 18
Вылет у Сэгунда ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Партугаліі
Кубак партугальскай лігі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы,
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Спортынг — 20-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Бэнфіка — 38 тытулаў
Сэзон 2024—2025 гадоў

Прымэйра-Ліга (па-партугальску: Primeira Liga) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Партугаліі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 18 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў Сэгунда лігу, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды з гэтага дывізіёну. Ліга была заснавана ў 1934 годзе, і з гэтых часоў па сёньня ў ёй дамінуюць тры каманды, «Бэнфіка», «Порту» й «Спортынг», якія маюць на сваім рахунку 88 тытулаў. Яшчэ аднойчы ў сваёй гісторыі чэмпіёнамі станавіліся клюбы «Бэленэнсіш» і «Баавішта». Сіла лігі прыкметна падрасла за апошнія гады, дабраўшыся да 5-га месца ў эўрапейскім рэйтынгу УЭФА ў 2012 годзе, пакінуўшы за сабой Францускую Лігу 1.

З сэзону 2006—2007 гадоў колькасьць клюбаў, якія бяруць удзел у спаборніцтве, была скарочана з 18 да 16. У сэзоне 2014—2015 гадоў колькасьць удзельнікаў вярнулася да 18. Падчас турніру кожны клюб гуляе два матчы з кожным супернікам, адзін зь якіх праводзіць на сваім полі, а другі — на пляцоўцы суперніка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]