У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Прыназо́ўнік — службовая часьціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеньнікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэньні ці сказе. У сказе Весела квеціцца ў небе вясёлка (Янка Купала) пры дапамозе прыназоўніка у выражаюцца адносіны паміж назоўнікам неба ў месным склоне і дзеясловам квеціцца.
Значэньне прыназоўніка выразна выяўляецца толькі ў значэньні, дзе яны могуць выражаць розныя адносіны:
Паводле паходжаньня прыназоўнікі падзяляюцца на:
Да невытворных належаць прыназоўнікі а, аб, ад, без (бяз, бязь), да, для, дзеля, з (зь), за, к, ля, на, над, па, пад, пра, праз (празь), пры, у, цераз (церазь). Гэтыя прыназоўнікі існуюць у беларускай мове даўно.
Вытворныя прыназоўнікі больш позьняга паходжаньня. Яны ўтварыліся ад самастойных часьцін мовы:
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на:
Простыя прыназоўнікі складаюцца з аднаго слова: ад, аб, без (бяз, бязь), да, у (ў), на, па, пра і інш.
Складаныя прыназоўнікі ўтварыліся з двух простых: з-за, з-пад, па-над, па-за.
Састаўныя прыназоўнікі з двух або некалькіх словаў: з выпадку, на чале, у адпаведнасьці з (у адпаведнасьці зь) і інш.
Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за ракі, з-пад Сьвіслачы, па-за школы, па-над лесам.
Перад словамі, што пачынаюцца са спалучэньня зычных, у якіх першы з, с, ж, ш, замест прыназоўніка з (зь) ужываецца яго від са: са змроку, са склепа, са жменю, са штаба.
Некаторыя прыназоўнікі, якія канчаюцца на зычны, перад займеньнікам мне—мною пішуцца з дадатковым а: са мною, нада мною, пада мною, перада мною.
Замест прыназоўніка у (ў) ужываецца яго від ва перад словамі, якія пачынаюцца з у (ў): ва ўсіх, ва ўзросьце, ва ўзводзе, ва ўнівэрсітэце.
Прыназоўнікі, ўтвораныя ад назоўніка з прыназоўнікам, дзеепрыслоўя з прыназоўнікам, пішуцца як два слова: на працягу навучальнага году, у галіне сельскай гаспадаркі, нягледзячы на непагадзь.
Утварэньне некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове мае шэраг асаблівасьцяў. Многія зь іх ствараюць адметнасьць беларускай мове ад іншых моваў.
Прыназоўнік па ўжываецца:
Прыназоўнік па ўжываецца зь вінавальным склонам лічэбнікаў (за выключэньнем адзін): узяць па сем кніжак, сабраць па 25 цэнтнэраў жыта з гектара
Прыназоўнік праз (празь), цераз (церазь) ужываюцца зь вінавальным склонам: праехаць праз горад, праехаць празь места, прайсьці праз выпрабаваньні, паведаміць праз газэту, пераскочыць цераз роў.
Прыназоўнік праз (празь) ужываецца ва ўстойлівых выразах: гаворыць празь сьмех, сказаць празь сьлёзы, гаварыць праз сон.
Прыназоўнік праз (празь) ужываецца і для выражэньня прычыны: Студэнтка прыязджала а выхадны дзень і затрымалася праз завіруху. (Іван Шамякін)
Часам ужываньне прыназоўнікаў вызначаецца дзеясловам, да якога адносіцца прыназоўнік з назоўнікам. Напрыклад, пры дзеясловах са значэньнем пачуцьцяў, перажываньняў (сьмяяца, насьміхацца, жартаваць, зьдзекавацца, кпіць, дзівіцца і падобн.) ужываецца прыназоўнік з (зь) з родным склонам назоўніка ці займеньніка: сьмяяцца зь яго, жартаваць зь Мікалая, дзівіцца з усяго.
Некаторыя вытворныя прыназоўнікі і адпаведныя паўназначныя словы, ад якіх гэтыя прыназоўнікі ўтвораныя, гучаць і пішуцца аднолькава. Іх можна вызначыць толькі ў кожным сказе па сваім значэньні. Неабходна ведаць, што прыназоўнікі не зьяўляюцца членамі сказа, а назоўнікі, прыслоўі і дзеепрыслоўі зьяўляюцца членамі сказа. Параўнайце: