Прыпяць | |||||
укр. Прип’ять | |||||
Выгляд на цэнтральную плошчу гораду | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1970 | ||||
Горад з: | 1979 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Кіеўская | ||||
Раён: | Іванкаўскі | ||||
Плошча: | 8 км² | ||||
Вышыня: | 127 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 0 чал. | ||||
шчыльнасьць: | менш за 0,01 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 44 | ||||
Паштовы індэкс: | 01196 | ||||
КОАТУУ: | 3211100000 | ||||
Нумарны знак: | AI, КI / 10 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°24′23.4″ пн. ш. 30°3′26.9″ у. д. / 51.4065° пн. ш. 30.057472° у. д.Каардынаты: 51°24′23.4″ пн. ш. 30°3′26.9″ у. д. / 51.4065° пн. ш. 30.057472° у. д. | ||||
Прыпяць | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://pripyat.com |
Прыпяць, або Прып'яць (па-ўкраінску: Прип'ять) — пакінуты горад каля Чарнобыльскай АЭС у паўночнай Украіне (Кіеўская вобласьць), непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю.
Прыпяць заснаваная 4 лютага 1970 году. Статус гораду атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савету Ўкраінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуяванае 27 красавіка 1986 году праз Чарнобыльскую катастрофу.
Асноўнай прычынай заснаваньня гораду стала будаўніцтва і наступная эксплюатацыя адной з самых буйных у Эўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званьне гораду атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.
Па апошнім праведзеным да эвакуацыі перапісе насельніцтва (лістапад 1985 году), яго колькасьць складала 47 500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасьцяў. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант больш за 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюзу.
Праектная, першапачаткова разьлічаная колькасьць насельніцтва — 75—78 тысячаў чалавек.
Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесься, а таксама прыстаньню рачнога суднаходзтва.
У цяперашні час у горадзе шмат радыяактыўнага пылу, які выпаў з разбуранага энэргаблёку і складаецца ў адносна стабільных радыяактыўных элемэнтаў. Гэты пыл зьбіраецца ў канавах, паглыбленьнях. Пыл трывала ўмацаваўся ў грунце, дрэвах і дамах. На поўдзень ад гораду разьмяшчаецца т. зв. Руды лес, зьнесены ў хадзе дэзактывацыі Прыпяці і ваколіцаў, але цяпер лес аднаўляецца і ўбірае радыяцыю з грунту. Горад парастае чарнобылем, які вырастаў у ваколіцах і да аварыі.
|
|||||
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
Прыпяць (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў