Прыста́ўка, прэ́фікс — службовая марфэма, што ўжываецца перад коранем і надае слову новае лексычнае значэньне ці граматычнае. Часьцей надае новае лексычнае значэньне.
Прэфіксы заўсёды матэрыяльна выражаныя марфэмы, у адрозьненьне ад суфіксаў, канчаткаў і ад інтэрфіксаў.
- Ня маюць строгага замацаваньня за той ці іншай часьцінай мовы (прэфікс пад-: падгрупа (назоўнік), падземны (прыметнік), паддаць (дзеяслоў)).
- Заўсёды далучаюцца толькі да цэлага слова, а не да асновы.
- Не зьмяняюць прыналежнасьці вытворнага слова да часьціны мовы. У сучаснай беларускай мове існуе толькі 2 словы, у якіх прэфікс пераводзіць назоўнік у прыслоўе: накрыж, навек. Калі прыстаўка ўжываецца ў спалучэньні з суфіксам, то яна далучаецца толькі да асновы слова. У такім выпадку можа пераводзіць слова ў іншую часьціну мовы.
- Дэрывацыйныя (словаўтваральныя).
- Рэляцыйныя (словазьменныя) — толькі прыстаўка най- у найвышэйшай ступені параўнаньня прыметнікаў.
- Сынкрэтычныя (служаць для ўтварэньня закончанага трываньня дзеясловаў).
- Монафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы),
- Поліфанэмныя (складаюцца з 2 і болей фанэмаў).
Паводле пачатковага гуку:
- прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку)
- непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).
Паводле канцавога гуку:
- закрытыя (заканчваюцца на зычны гук)
- адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).
- Мультывалентныя (рэгулярныя) — сустракаюцца ў вялікай колькасьці словаў, утвараюць вялікую колькасьць вытворных.
- Унівалентныя (нерэгулярныя) — маюць абмежаваную спалучальнасьць.
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.