Выбары прэзыдэнта ва Ўкраіне 1994 году (па-ўкраінску: Вибори Президента України 1994) — другія ў гісторыі Ўкраіны прэзыдэнцкія выбары. Перамогу ў другім туры атрымаў Леанід Кучма, які перамог дзейнага прэзыдэнта, Леаніда Краўчука[1].
Паводле закону, каб перамагчы, кандыдат павінен быў атрымаць звыш паловы галасоў выбаршчыкаў, інакш прызначаўся другі тур галасаваньня, ў якім таксама трэба было атрымаць звыш паловы галасоў, што было цалкам магчыма, ўлічваючы галасы "супраць усіх кандыдатаў". Ў такім выпадку працэс павінен быў распачацца спачатку. Але гэтага ня здарылася, бо Леанід Кучма атрымаў звыш паловы галасоў ў другім туры.
Кандыдат
|
Галасоў «За»
|
%
|
Леанід Краўчук
|
9 977 766
|
38,36%
|
Леанід Кучма
|
8 107 626
|
31,17%
|
Аляксандар Мароз
|
3 466 541
|
13,33%
|
Уладзімер Ланавы
|
2 483 986
|
9,55%
|
Валер Бабіч
|
644 263
|
2,48%
|
Іван Плюшч
|
321,886
|
1,24%
|
Пётра Таланчук
|
143,361
|
0,55%
|
Супраць усіх
|
892 740
|
3,43%
|
|
---|
Прэзыдэнцкія | |
---|
Парлямэнцкія | |
---|
Рэфэрэндумы | |
---|
Іншае | |
---|