← 2011
| ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Эстоніі 2016 году | ||||
29—30 жніўня | ||||
Кандыдат | Сійм Калас | Майліс Рэпс | ||
---|---|---|---|---|
Партыя | Рэфармісцкая партыя | Цэнтрысцкая партыя | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 42 | 26 | ||
Адсотак | 41,58 | 25,74 |
артыкул з сэрыі |
Дзяржаўны лад Эстоніі |
---|
Герб Эстоніі |
Выканаўчая ўлада
|
Заканадаўчая ўлада
|
Судовая ўлада
|
Мясцовае кіраваньне
|
Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Эсто́ніі адбываліся ў жніўні-кастрычніку 2016 году, паколькі ў пяці папярэдніх турах пераможцу вызначыць не атрымалася. Выбары непрамыя: галасаваньне адбывалася ў парлямэнце. Дзейны прэзыдэнт Тоомас Хэндрык Ільвэс ня мог узяць удзелу ў выбарах, паколькі знаходзіўся на сваёй пасадзе два тэрміны.
Пасьля галасаваньня ў Рыйгікогу і ў калегіі выбарцаў паўторным галасаваньнем парлямэнту пасаду прэзыдэнта ўпершыню заняла жанчына — Керсьці Кальюляйд.
Кандыдаты | |||
---|---|---|---|
Алар Ёкс IRL і Свабодная партыя Былы канцлер юстыцыі[1] |
Сійм Калас Рэфармісцкая партыя Былы прэм’ер-міністар і камісіянэр Эўразьвязу[2] |
Эйкі Нэстар Сацыял-дэмакратычная партыя, рэфармісцкая партыя Сьпікэр парлямэнту[3] |
Майліс Рэпс Цэнтрысцкая партыя Дэпутатка, былая міністарка адукацыі[4] |
Кандыдаты вылучаліся ⅕ галасоў Рыйгікогу (21 чалавек)[5].
У галасаваньнях, якія адбыліся 29 (першы тур) і 30 жніўня (другі-трэці туры), галасы за кандыдатаў разьмеркаваліся наступным чынам:
Кандыдат | Першы тур | Другі тур | Трэці тур | |||
---|---|---|---|---|---|---|
Галасы | % | Галасы | % | Галасы | % | |
Алар Ёкс | 25 | 24,75 | 21 | 20,79 | - | - |
Сійм Калас | - | - | 45 | 44,55 | 42 | 41,58 |
Эйкі Нэстар | 40 | 39,60 | - | - | - | - |
Майліс Рэпс | 26 | 25,74 | 32 | 31,68 | 26 | 25,74 |
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні | 8 | 7,92 | 1 | 0,99 | 30 | 29,70 |
Устрымаліся | 2 | 1,98 | 2 | 1,98 | 3 | 2,97 |
Агулам | 101 | 100 | 101 | 100 | 101 | 100 |
Крыніца: Vabariigi Valimiskomisjon |
Паколькі за тры туры парлямэнт ня здолеў абраць прэзыдэнта, выбарчая камісія пачала працэдуру намінацыі нанова. Кандыдаты, якія трапілі ў 3-е, апошняе кола галасаваньня, трапілі ў кандыдаты аўтаматычна[6], астатнія мелі сабраць 21 подпіс чальцоў парлямэнту.
Кандыдат | Чацьверты тур | Пяты тур | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Галасы | % | Галасы | % | ||||
Март Хельмэ | 16 | 4,78 | - | - | |||
Алар Ёкс | 83 | 24,78 | 134 | 40,00 | |||
Марына Кальюранд | 75 | 22,39 | - | - | |||
Сійм Калас | 81 | 24,18 | 138 | 41,19 | |||
Майліс Рэпс | 79 | 23,58 | - | - | |||
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні | 0 | 0 | 60 | 17,91 | |||
Устрымаліся | 1 | 0,30 | 3 | 0,90 | |||
Агулам | 335 | 100 | 335 | 100 | |||
Крыніца: Vabariigi Valimiskomisjon |