У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Прэрафаэліты (па-ангельску: Pre-Raphaelites) — кірунак у ангельскай паэзіі і жывапісе другой паловы XIX стагодзьдзя, які ўтварыўся ў пачатку 1850-х гадоў дзеля барацьбы супраць умоўнасьцяў віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцыяў і сьляпога перайманьня клясычным узорам.
Назва «прэрафаэліты» мусіла абазначаць духоўную лучнасьць з флярэнтыйскімі мастакамі эпохі раньняга Адраджэньня, то бок мастакамі «да Рафаэля» і Мікелянджэлё: Пэруджына, Фра Анжэліка, Джаваньні Бэліні. Самымі значнымі чальцамі руху прэрафаэлітаў былі паэт і жывапісец Дантэ Габрыел Расэцьці, жывапісцы Ўільям Голман Гант, Джон Эвэрэт Мілэй, Форд Мэдакс Браўн, Эдўард Бэрн-Джонз, Ўільям Морыс, Артур Г’юз, Ўолтэр Крэйн, Джон Ўільям Ўотэргаўз.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |